Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 4-10-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 4-10-45 c 8.00 до 21.00

E-mail: 
shumrіc@vitebsk.by   shumrіk@yandex.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!

Легалізацыя

Афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі замежных дзяржаў, павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым парадку. 

Для дзяржаў-ўдзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 05.10.1961 года консульская легалізацыя дакументаў не патрабуецца.

Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц, з'яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі другіх краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх штампа «АПАСТЫЛЬ». 

На пасведчаннях аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (пасведчанні аб заключэнні шлюбу, аб нараджэнні, аб смерці, аб скасаванні шлюбу і інш.), даведках, выдадзеных аддзеламі загса раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, архівамі органаў загса галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарадскога выканкама ставіць апастыль (легалізуе) Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

ГАЛОЎНАЕ КОНСУЛЬСКАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ  МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 37-а,
кантактны тэлефон (017) 222-26-76
афіцыйны сайт  МЗС Беларусі http://mfa.gov.by/visa/adproc/aaecdbcb57e9ce2a.html
Прыём грамадзян па пытаннях легалізацыі дакументаў:
панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца

  • прыём дакументаў для афармлення - з 8-00 да 10-30 гадзін; 
  • выдача аформленых дакументаў - з 15-00 да 16-00 гадзін. 

Выхадныя дні: субота, нядзеля.