Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 4-10-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 4-10-45 c 8.00 до 21.00

E-mail: 
shumrіc@vitebsk.by   shumrіk@yandex.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
Галоўная / Навiны / Навіны рэгіёна
22 кастрычніка 2019

Дзяржаўны камерны хор выканае ў Віцебску рэдкія творы Станіслава Манюшкі

Заслужаны калектыў Беларусі Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай выступіць у Віцебскай абласной філармоніі 23 кастрычніка. Ён прадставіць да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі канцэрт камернай музыкі "На хвалі паччуццяў", паведамілі БЕЛТА ў філармоніі.

У канцэрце прыме ўдзел арганны дуэт Варвара Царук і Юрый Габрусь. У праграме прагучаць творы Станіслава Манюшкі для хору, салістаў і аргана.

"Кампазітар у першую чаргу вядомы як стваральнік нацыянальнай оперы, аднак ён напісаў і нямала цудоўных маштабных харавых, камерных вакальных і інструментальных твораў. Станіслаў Манюшка абапіраўся не толькі на традыцыі нямецкіх і рускіх кампазітараў, але і звяртаўся да беларускага, літоўскага і польскага фальклору. З'яўленне зборнікаў песень мела вялікае значэнне. Разам са стварэннем больш як 400 мініяцюр кампазітар заклаў асновы нацыянальнага вакальнага рэпертуару", - адзначылі ў філармоніі.

Гэтыя малавядомыя старонкі творчасці Станіслава Манюшкі прадставіць Дзяржаўны камерны хор у суправаджэнні аргана: прагучаць маштабныя духоўныя творы (Меса для жаночага хору, Меса рэ-мінор), Ecce lignum crucis для змешанага хору), харавыя мініяцюры без акампанементу, арыі і дуэты. У канцэрце будуць выкананы рэдкія творы для аргана сола.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны