Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 4-10-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 4-10-45 c 8.00 до 21.00

E-mail: 
shumrіc@vitebsk.by   shumrіk@yandex.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
Галоўная / Навiны / Навіны Рэспублікі
22 жніўня 2019

Турыстычны паток у Беларусь па бязвізавым рэжыме вырас на 62 працэнты

Колькасць турыстаў, якія прыехалі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме, у студзені-ліпені 2019 года склала каля 174 тыс. Гэта на 62 працэнты больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

"Што датычыцца бязвізавага ўезду, то праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і ў бязвізавыя зоны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей за сем месяцаў гэтага года прыбыло каля 174 тыс. чалавек. Гэта на 62 працэнты больш, чым за сем месяцаў мінулага года", - расказаў Віталь Грыцэвіч.

У Мінспорту разлічваюць, што колькасць бязвізавых турыстаў будзе расці і далей - 7 жніўня падпісаны ўказ нумар 300 аб аб'яднанні бязвізавых турыстычных зон Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Ён уступіць у сілу праз тры месяцы, таму, хутчэй за ўсё, эфект прынятых мер будзе відаць ужо ў наступным годзе.

"Для Мінспорту самае галоўнае - гэта павелічэнне часу знаходжання турыстаў на тэрыторыі Беларусі, адпаведна, рэгіёны змогуць атрымаць дадатковыя сродкі. Так, калі цяпер у сярэднім замежны грамадзянін праводзіць у бязвізавых зонах 2,5 дня, то пасля аб'яднання турыстычных зон, паводле ацэнак спецыялістаў, яны будуць ужо спыняцца на 3,5-4 дні", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Як паведамлялася, указ нумар 300 аб'ядноўвае дзве бязвізавыя зоны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей у адну. У яе ўключаюцца яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. Пры гэтым тэрмін бязвізавага знаходжання ў турыстычных мэтах павялічваецца да 15 сутак для грамадзян 73 дзяржаў. Новыя правілы ўступяць у сілу 10 лістапада, цяпер у гэтых зонах заходніх абласцей дзейнічае 10-дзённы бязвізавы рэжым.

Праз Нацыянальны аэрапорт Мінск без візы можна ўехаць на тэрмін да 30 дзён.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны