Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 4-10-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 4-10-45 c 8.00 до 21.00

E-mail: 
shumrіc@vitebsk.by   shumrіk@yandex.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
Галоўная / Улада / Райвыканкам / Аддзел загса / Задачы і функцыі

Задачы і функцыі

У сваёй дзейнасці органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, кіруюцца наступнымі прынцыпамі:
- строгае прытрымліванне законнасці пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
-  правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Асноўнымі задачамі аддзелаў загса з'яўляюцца:
1. правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, у дзяржаўных і грамадскіх інтарэсах;
2. папулярызацыя новых грамадзянскіх абрадаў урачыстай рэгістрацыі шлюбу і нараджэння дзіцяці, у тым ліку беларускіх народных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сям'і;
3. прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Аддзелы загса ў мэтах выканання ўскладзеных на іх задач ажыццяўляюць наступныя функцыі:
1. робяць рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення (удачарэння), устанаўлення бацькоўства і (або) мацярынства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, скасавання шлюбу ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб шлюбе і сям'і;
2. уносяць змяненні, дапаўненні, выпраўленні ў запісах актаў грамадзянскага стану;
3. аднаўляюць і анулююць запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў;
4. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выдаюць паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведкі аб запісе акта грамадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, а таксама даведкі, звязаныя з іншымі дзеяннямі аддзела загса;
5. выдаюць копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый, органаў загса, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органаў прымусовага выканання, іншых дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
6. разглядаюць пытанне аб зніжэнні шлюбнага ўзросту і робяць зніжэнне шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
7. забяспечваюць па жаданні бацькоў урачыстую рэгістрацыю нараджэння дзіця і ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу пры жаданні на гэта асоб, якія ўступаюць у шлюб, у тым ліку па індывідуальным сцэнарыі;
8. праводзяць па жаданні грамадзян юбілейныя ўрачыстасці, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
9. прымаюць ад гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў першыя і другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, правяраюць правільнасць іх афармлення;
10. вядуць ва ўстаноўленым парадку ўлік запісаў актаў грамадзянскага стану, а таксама забяспечваюць захоўванне першых экзэмпляраў запісаў актаў грамадзянскага стану і іншых дакументаў на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;
11. накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы, у органы дзяржаўнай статыстыкі;
12. прадстаўляюць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі ўстаноўленыя справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па пытаннях дзейнасці аддзела загса, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў;
13. ажыццяўляюць прыём грамадзян і разглядаюць звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у тым ліку па заяўным прынцыпе «адно акно»;
14. забяспечваюць улік, захоўванне і выкарыстанне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўванне гербавых пячатак;
15. вывучаюць і абагульняюць практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносяць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі прапановы па распаўсюджванні станоўчага вопыту работы органаў загса;
16. праводзяць лекцыі, гутаркі сярод насельніцтва, выступаюць у сродках масавай інфармацыі з тлумачэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
17. аказваюць дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
18. распрацоўваюць і ўкараняюць новыя грамадзянскія абрады ўрачыстай рэгістрацыі заключэння шлюбу і нараджэння дзіцяці, у тым ліку з выкарыстаннем беларускіх народных традыцый, накіраваныя на ўмацаванне сям'і;
19. правяраюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
20. правяраюць улік і захоўванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтах;
21. выконваюць іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.