Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 4-10-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 4-10-45 c 8.00 до 21.00

E-mail: 
shumrіc@vitebsk.by   shumrіk@yandex.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
Галоўная / Улада / Райвыканкам / Аддзел загса / Звесткі аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану

Звесткі аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану

Звесткі
аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану
аддзелам загса Шумілінскага райвыканкама і сельскімі выканаўчымі камітэтамі раёна
за 2018 г.

 

Колькасць зарэгістраваных запісаў актаў

 

аб нараджэнні

аб смерці

аб заключэнні шлюбу

аб устанаўленні бацькоўства

аб перамене прозвішча, уласнага імяі, імя па бацьку

аб скасаванні шлюбу в ў адпаведнасці з артыкулам 351  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і

усяго зарэгістравана

усяго

у тым
ліку
з замеж-
нымі
грамадзя-намі

 

1

2

5

6

8

11

15

16

Аддзел загса

87

149

55

8

37

2

17

347

Усяго па сельвыканкамах,
у т.л.

95

185

40

 

17

-

-

337

Дабейскі

10

17

1

-

2

-

-

30

Каўлякоўскі

4

17

2

-

1

-

-

24

Лаўжанскі

13

27

3

-

1

-

-

44

Мішнявіцкі

5

28

5

-

1

-

-

39

Мікалаеўскі

10

22

3

-

1

-

-

36

Обальскі

22

43

11

-

6

-

-

82

Светласельскі

23

20

14

-

5

-

-

62

Сіроцінскі

8

11

1

-

-

-

-

20

Усяго: 

182

334

95

8

54

2

17

684

У 2018 годзе аддзелам загса і сельскімі выканаўчымі камітэтамі нашага раёна зарэгістравана 182 нараджэння (у 2017 годзе – 187). З іх нарадзілася 99 хлопчыкаў і 83 дзяўчынкі.

134 дзіцяці нарадзілася ў поўных сем'ях, у 48 выпадках нараджэнне дзяцей зарэгістравана ў маці, якія не знаходзіцца ў шлюбе.

У 54 сем'ях нарадзілася па 1-му дзіцяці, у 63 – па 2-му, у 48 – па 3-му, у 9 – па 4-му, у 5 – па 5-му, адна сям'я набыла шостага дзіцяці, дзве сям'і – сёмага дзіцяці. 2018 год падарыў раёну 2 пары двайнят.

Усяго пры выбары імён бацькамі выкарыстана 39 мужчынскіх і 41 жаночае імя. Самыя папулярныя з іх Максім, Мікіта, Ілья, Іван, Дзмітрый для хлопчыкаў і Паліна, Аліса, Ксенія, Ганна, Сафія для дзяўчынак. Сярод рэдкіх імён, якія выкарыстоўваюцца бацькамі, можна назваць такія, як: мужчынскія – Герман, Ян, Багдан, Леў і жаночыя – Міраслава, Караліна, Дамініка, Соф'я-Фатма, Дзінара.

Характарызуючы ўзроставыя катэгорыі бацькоў, можна адзначыць, што самым маладым бацькам споўнілася: 20 гадоў бацьку і 17 гадоў маці, а самым сталым бацькам адпаведна: 56 і 44 года.

Сярэдні ўзрост бацькоў складае: для бацькі – 30 гадоў і 28 гадоў для маці.

За вызначаны перыяд зарэгістравана 95 шлюбаў. Для 50 пар вясельны марш прагучаў упершыню, у 26 выпадках муж ці жонка ўступілі ў шлюб паўторна і ў 19 паўторна ў шлюб уступілі абодва.

Характарызуючы грамадзянскую прыналежнасць асоб, якія ўступаюць у шлюб, можна адзначыць, што шлюбы зарэгістравалі 102 грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, 7 грамадзян Расійскай Федэрацыі, а таксама 1 асоба без грамадзянства.

Сярэдні ўзрост асоб, якія ўступаюць у шлюб, склаў для мужчын – 32 гады, для жанчын – 30 гадоў. Самаму маладому жаніху споўнілася 19 гадоў, нявесце – 16 гадоў. А самым сталым жаніху – 81, нявесце – 63 гады.

Аддзелам загса ў 2018 годзе зарэгістравана 17 скасаванняў шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і).

«Сямейны стаж» сумеснага жыцця асоб, якія скасавалі шлюб, склаў: да 5 гадоў – для 6 пар, да 10 гадоў – для 3 пар, да 20 – для 2 пар, да 30 гадоў і больш  – для 6 пар.  

У 2018 годзе ў раёне зарэгістравана 334 смерці, з іх працаздольнага ўзросту – 70 людзей. Сярэдні ўзрост нябожчыкаў у мінулым годзе склаў для мужчын – 62 года, для жанчын – 77 гадоў.