Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5-70-45 c 8.00 до 20.00

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Центральная площадь г.п. Шумилино Агроусадьба д.Ерашово Озеро Будовесть Шумилинский район Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино г.п. Шумилино
Центральная площадь г.п. Шумилино
Центральная площадь г.п. Шумилино
Агроусадьба д.Ерашово
Озеро Будовесть Шумилинский район
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
г.п. Шумилино
Главная / 75-летие освобождения Шумилинского района от немецко-фашистских захватчиков

75-летие освобождения Шумилинского района от немецко-фашистских захватчиков

 

З пачуццем радасці і бязмежнай удзячнасці

Прайшло 75 год, практычна цэлае чалавечае жыццё, з таго часу, як з нашай зямлі быў выгнаны страшэнны люты звер, імя якому фашызм. 75 год мы жывем спакойна, ціха і мірна, без стрэлаў, голаду, жаху. Без войнаў.

Сумна і крыўдна, што практычна не засталося з намі сведкаў ваеннага ліхалецця, аднак час непадуладны аддаць усё забыццю. Ёсць яе вялікасць ПАМЯЦЬ, якой няма канца і якая выконвае самую галоўную місію – робіць усё вакол бессмяротным.

Аддаць даніну павагі воінам, схіліць галовы ў знак удзячнасці загінуўшым героям і хвілінай маўчання ўшанаваць іх памяць мы лічым святым абавязкам, таму кожнае 3 ліпеня ўрачыстасці пачынаюцца менавіта на воінскіх могілках. На тэатралізаваны мітынг з цэнтральнай плошчы вялікай калонай накіроўваюцца кіраўніцтва раёна, госці, прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, навучальных устаноў, сілавых структур, моладзь.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што Дзень Незалежнасці звяртае ўсіх нас да гістарычнага шляху і духоўнай спадчыны, якія трэба ведаць і берагчы. У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто, ахвяруючы самім дарагім – сваім жыццём, вызваліў Беларусь ад акупантаў, падарыў мір і свабоду будучым пакаленням. Дарагой цаной даліся перамога і незалежнасць.

За мужнасць і гераізм на франтах Вялікай Айчыннай ураджэнцы нашага раёна – Пётр Акуцыёнак, Дзмітрый Мінчугоў, Мікалай Спірыдзенка і Мікалай Ласкуноў – удастоены высокага звання Герой Савецкага Саюза. На Шуміліншчыне загінуў кожны трэці жыхар.

Былы вязень Марыя Кавалёва не па чутках ведае, што такое голад, холад, смерць, страх, і папрасіла маладое пакаленне жыць у міры і згодзе, шанаваць памяць пра загінуўшых і ўсіх тых, хто заваяваў свабоду і незалежнасць.


Пра святы абавязак нашчадкаў памятаць гаварыла і намеснік дырэктара Шумілінскай СШ №1 Святлана Емяльянава. І сапраўды, ніхто не зможа аспрэчыць той факт, што калі б наш народ не перамог у той бязлітаснай жудаснай і кровапралітнай вайне, наўрад ці была б дзяржава і былі б незалежнасць і суверэнітэт.

Мы павіны памятаць пра гэта, свята берагчы тое, што нам пакінулі ў спадчыну нашы дзяды і прадзеды. Як самую вялікую каштоўнасць. Берагчы і памнажаць – сваёй няспыннай штодзённай працай, сваімі добрымі справамі і ўчынкамі на карысць працвітання сваёй сям'і, роднага раёна, краіны. Усе выступаючыя адрасавалі землякам і гасцям шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Беларусі.

Традыцыйна ўражваючым атрымалася шэсце-прадстаўленне на цэнтральнай плошчы, у якім змясціўся цэлы летапіс вайны, з яго гераічнымі і трагічнымі старонкамі, са слязамі радасці і смутку. Шумілінцы разам з героямі перажылі непадкупныя эмоцыі ад убачанага. А ўявіце, наколькі ўразаецца ў памяць убачанае гасцям! Так, 76-гадовы Аляксандр Саулін, які прыехаў з Саранска (Мардовія) ў Дворышча на магілу бацькі Фёдара Сауліна, загінуўшага за вызваленне Шуміліншчыны, і пасля прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прызнаўся, што да канца жыцця будзе помніць гэтае шэсце і наогул свята ў Шуміліне. "І плакаў, і радаваўся, а сэрца ажно трымцела, – сказаў Аляксандр Фёдаравіч. – Вельмі эмацыянальнае атрымалася відовішча. Вялікі дзякуй за ідэю і ўдалае арыгінальнае ўвасабленне!".


Урачыстасці прадоўжыліся ў гарадскім парку святочным канцэртам "Беларусь спявае", тут таксама можна было паглядзець выставы і праекты Дома рамёстваў, гісторыка-краязнаўчага музея. Дарэчы, супрацоўнікі гісторыка-краязнаўчага музея, улічваючы ўмовы надвор'я, за-прасілі да сябе на паэтычны конкурс "І адзавецца ў сэрцы кожнага Перамога", дзе ўсе жадаючыя маглі прачытаць любімы верш пра вайну, перажыць эмоцыі і проста атрымаць задавальненне ад узаемін з аднадумцамі за кубкам чаю.

А моладзь, прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і аматараў спорту чакалі на пляцоўцы работнікі Фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, прапанаваўшы ім памерацца ў сілавым экстрыме: жыме штангі (лепшым аказаўся Арцём Рысаўцаў з ПМК-70), кіданні бервяна і шынамантажы (Андрэй Бяззубенка з ПМК-70), гіравым спорце (Уладзімір Бандарэнка з УП ЖКГ), кросфіце для жанчын "фітбол" (Катарына Дубко з УП ЖКГ). Між іншым, у камандным заліку перамаглі каманды з ПМК-70, УП ЖКГ і ўчастка сувязі. А на стадыёне тым часам ішлі спаборніцтвы па гарадошным спорце і таварыскія сустрэчы сярод хлопцаў і дзяўчат па футболе.

Урачыстасці ў раённым цэнтры завяршыліся ў 23.00 акцыяй «Спяваем гімн разам!» і святочным феерверкам.


Мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзя ўтварэння раёна прайшлі 23 чэрвеня ў Шуміліне з удзелам кіраўніцтва вобласці і раёна, жыхароў і шматлікіх гасцей

Свята з шумілінцамі раздзялілі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Мірош, дэпутат абласнога Савета па Шумілінскай выбарчай акрузе Аляксандр Капшуль, а таксама дэлегацыя Велікалуцкага раёна Расіі на чале з намеснікам кіраўніка раёна Аляксандрам Смірновым і творчыя калектывы з Дубровенскага, Лёзненскага, Гарадоцкага і Полацкага раёнаў.


Шумілінскі раён быў вызвалены ў першы дзень аперацыі "Баграціён". Чырвоны сцяг ўзвіўся на чыгуначным вакзале – адзіным уцалелым будынку.

На франтах вайны загінула больш за пяць тысяч выхадцаў раёна. Вечны спакой на шумілінскай зямлі знайшлі 11 тысяч 627 воінаў. 106 воінаў Савецкай Арміі за вызваленне Шумілінскага раёна атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Сярод іх – Ісай Ілазараў. 22 чэрвеня 1944 года пры прарыве моцнай абароны праціўніка каля вёскі Карташы ён замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты і падняў байцоў у атаку.


Мерапрыемствы на цэнтральнай плошчы і ў гарадскім парку ладзіліся ў гэты дзень да позняй ночы і фінішавалі яркім феерверкам. Уражваючымі былі паказальныя выступленні 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Дэфіле ваеннага аркестра дывізіі, майстар-клас па зборцы зброі ад яе байцоў таксама мелі поспех. Трапяткім і кранальным быў тэатралізаваны рэквіем "Высечаныя ў камяні", які прайшоў на брацкіх могілках. Са слязамі на вачах, з абяцаннем ніколі не забыць, з ціхім паклонам перад подзвігам герояў вайны.

Творчыя калектывы вобласці і Велікалуцкага раёна падарылі шумілінцам выдатны канцэрт са знаёмымі песнямі, яскравымі танцамі і шчырымі віншаваннямі. Шматлікія выставы, майстар-класы, квэсты ладзіліся ў гарадскім парку. На гарадскім стадыёне прайшоў футбольны матч і валейбольныя спаборніцтвы, а па вуліцах Шуміліна з канцэртам праехаў аўтаклуб.


На нашым рахунку яшчэ дзве важныя даты. Мы падвялі нейкі вынік. Мы адчуваем сілы для новых перамог і здабыткаў. Мы проста не маем права на іншы расклад. Перад памяццю, перад продкамі, перад сумленнем.


Жывая памяць пакаленняў

Урочышча Мазуры Мішневіцкага сельсавета. Тут 75 год таму, 22 чэрвеня, разведвальнымі баямі і прарывам моцных апорных пунктаў у Валатоўках, Мазурах, Карташах і іншых пачыналася аперацыя "Баграціён".

У 2014 годзе ва ўрочышчы Мазуры на месцы першых баёў аперацыі "Баграціён" па ініцыятыве старшыні раённай арганізацыі "Беларускага саюза ваенных маракоў" Анатоля Бычкова быў устаноўлены камень-помнік, ля якога рэшткі калючага дроту і асколкі снарадаў, што былі знойдзены непадалёк.

У суботу, 22 чэрвеня, ва ўрочышчы Мазуры прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, устаноўленай на памятным знаку.

"Ёсць падзеі, над якімі непадуладны час і якія заўсёды застаюцца ў памяці пакаленняў. І такой падзеяй для ўсёй сусветнай гісторыі застаецца Вялікая Айчынная вайна, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін. – Мы ганарымся подзвігам савецкіх воінаў і партызан, якія змагаліся з ворагам". Руслан Мікалаевіч павіншаваў прысутных з 75-годдзем вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзем з дня ўтварэння Шумілінскага раёна.

Права адкрыць мемарыяльную дошку ў гонар воінаў 1-га Прыбалтыйскага фронту прадастаўлена старшыні раённай арганізацыі "Беларускага саюза ваенных маракоў" Віктару Прыходзьку і Ісаю Ілазараву, унуку Героя Савецкага Саюза І. І. Ілазарава, які ваяваў менавіта ў гэтых мясцінах.

Пад акампанемент дажджу да помніка ляглі жывыя кветкі ад удзячнага сённяшняга пакалення, якое жыве пад мірным небам ў незалежнай краіне.



Ад нашчадкаў Перамогі – дзякуй!

Яшчэ адзін мірны радасны май. Мы святкавалі яго ярка і шчыра, як і належыць нашчадкам Вялікай Перамогі. За сябе, за дзядулю, што ўсміхаецца з пацёртага ваеннага фотаздымка, за навек пахаванага ў акопе салдата...

Вялікая Айчынная вайна – боль кожнай без выключэння беларускай сям'і. Ён не заціхае з гадамі. Ён перадаецца з пакалення ў пакаленне. І сённяшнія дзеці з гордасцю ўзнімаюць партрэты сваіх прадзедаў і становяцца ўдзельнікамі акцыі "Беларусь помніць". Ад галоўнай плошчы праз цэнтр горада пад гукі духавога аркестра прайшлі шумілінцы, трымаючы ў руках партрэты пераможцаў.

  

Урачыстасці прадоўжыў мітынг "Дзякуй вам за цішыню" на брацкіх могілках. За гады акупацыі больш за пяць тысяч жыхароў Шумілінскага раёна загінулі ад рук ворага, 133 вёскі ператвораны ў попел, 8 з іх унесены ў доўгі спіс на мемарыяльным комплексе "Хатынь".

– Мы ганарымся подзвігамі нашых землякоў, – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу кіраўнік раёна Алег Быкаў. – На Шуміліншчыне дзейнічала Сіроцінская партызанская брыгада імя Сямёна Кароткіна. Яе партызаны знішчалі гарнізоны, падрывалі эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі. Навечна застанецца ў памяці подзвіг трыццаці васьмі юных мсціўцаў з Обальскага камсамольскага падполля.

Алег Пятровіч назваў імёны нашых землякоў – Герояў Савецкага Саюза – Зінаіды Партновай, Ефрасінні Зяньковай, Пятра Акуцыёнка, Дзмітрыя Мінчугова, Мікалая Спірыдзенкі, Мікалая Ласкунова.

На тэрыторыі раёна 58 брацкіх могілак, увекавечана памяць аб 11600 воінах, якія аддалі свае жыцці за сваю Радзіму. Больш за дзве тысячы імён вызваліцеляў яшчэ не ўстаноўлены. Дзякуючы нястомнай карпатлівай рабоце па ўвекавечанні памяці загінуўшых у гады вайны, мемарыяльныя пліты на брацкіх могілках папаўняюцца новымі імёнамі. З розных куткоў былога Савецкага Саюза да нас прыязджаюць родныя салдат, што загінулі, вызваляючы Шумілінскі раён.



За значны ўклад у ветэранскі рух і актыўную работу па ўвекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў была ўзнагароджана адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Карніловіч. Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у ветэранскім руху, значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення атрымала ветэран працы Кацярына Палоўнікава. Падзяка старшыні аблвыканкама была ўручана Генадзю Шынкевічу, актывісту раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў.

     

Да вечнага агню ляглі вянкі і кветкі, удзельнікі ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.


У гарадскім парку і на іншых пляцоўках горада і раёна былі арганізаваны разнастайныя забаўляльныя мерапрыемствы. Апладысментамі сустракалі гледачы нумары канцэрта "І Перамогі песня ў квецені садоў гучыць". Артысты зрабілі ўсё магчымае, каб гэты дзень стаў радасным і запамінальным.

Сваіх аматараў знайшла спартыўна-забаўляльная праграма "Перамога будзе за намі" і ваенізаваная эстафета "Наперад да Перамогі". Каля музея разгарнуўся выставачны праект "9 мая. Памяць – загінуўшым. Памяць – жывым". Гуляючы па святочным парку, можна было стаць удзельнікам тэатралізаванай інсталяцыі "Дарогі вайны – дарогі Перамогі", трапіць на майстар-клас "Паштоўка франтавіку", пакаштаваць франтавы паёк, напісаць пісьмо на фронт. Працавалі шматлікія атракцыёны, ладзіўся святочны гандаль.

     

Увечары паўнапраўнымі гаспадарамі месца гулянняў стала моладзь. Завяршыўся Дзень Перамогі акцыяй "Свечка Памяці".

  


Успамінаючы подзвіг і доблесць бацькоў

        


«Велопробег потомков Победы» собрал в Шумилино около 100 человек

Участники патриотической акции стартовали с центральной площади райцентра.

На мемориальном комплексе Тропино, куда прибыли велосипедисты из Шумилино и сельхозпредприятия «Сиротинский», состоялся митинг.

   


Районные мероприятия, посвящённые 74-й годовщине Победы советского народа над немецко-фашистскими захватчиками

Протокол заседания районного организационного комитета по подготовке и проведению празднования 75-й годовщины Победы советского народа в Великой Отечественной войне и освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков


Решение Шумилинского райисполкома от 11.01.2019 № 22 «О подготовке и проведении празднования 75-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне»

Решение Витебского облисполкома от 6 декабря 2018 г. №699 "О подготовке и проведении празднования 75-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне"

План подготовки и проведения мероприятий по празднованию 75-ой годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Да 75-годдзя вызвалення Шуміліншчыны  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 



















16 лістапада у аг. Мішневічы адбыліся святочныя урачыстасці з нагоды  75-годдзя з дня вызвалення  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кожны год у гэты дзень мясцовыя жыхары збіраюцца на брацкіх могілках, каб ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за родны край.
Гукі духавога аркестра Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў  напаўнілі душы удельнікаў мітынгу хваляваннем, асаблівым пачуццём гонару за тых больш як 700 салдат, якія пахаваны ў брацкай магіле.
Вярэдзяць душу трывожныя словы вядучых: 2416 чалавек не вярнуліся на сваю маленькую радзіму – мішневіцкую зямлю. Гінулі людзі, у агні гарэлі дамы і цэлыя вёскі. Фашысты ператварылі ў попел 17 населеных пунктаў Мішневіцкага сельсавета, якія ў мірны час не адноўлены, у тым ліку шэсць з іх – Бачканы, Дражакі, Заазер’е, Зуёва, Шчамілаўка, Ямішча – увекавечаны на мемарыяльным комплексе Хатынь.
Вайна пакінула гора і чалавечы боль,  закранула кожную сям’ю. А яшчэ вайна пакінула нам памяць, доўгую і глыбокую, а таксама гордасць за свой народ, яго мужнасць і гераізм. Пра гэта нагадала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. Валянціна Георгіеўна гаварыла пра маўклівых сведкаў вайны – абеліскі, пазначаныя зоркамі, якія, як сімвал бессмяротнай славы, стаяць дазорам не толькі на мішневіцкай зямлі, але і па ўсім раёне (усяго на Шуміліншчыне 116 месцаў баявой і воінскай славы). Расказала пра мужнасць салдат, пра цяжкія баі на мішневіцкай зямлі, дзе з лістапада 1943 года па чэрвень 1944 года стаяў фронт, пра аперацыю “Баграціён”, на месцы пачатку якой устаноўлены  памятны знак, пра памяць аб вызваліцелях, пра тое, што ў раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінула 5069 жыхароў, у тым ліку 2325 – на франтах.




















Трымаў слова старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Жандараў. Ён згадаў пра гераізм тых салдат 24-й танкавай брыгады 5-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронту пад камандаваннем падпалкоўніка Міхаіла Нікандрава, якія 16 лістапада 1943 года вызвалілі Мішневічы.  В. І. Жандараў пажадаў усім прысутным мірнага неба над гадавой, каб яны ніколі не ведалі гора ваеннага ліхалецця, былі дастойныя подзвігаў сваіх дзедаў і прадзедаў, добрасумленнай працай стваралі будучае сваёй краіны.
Старшыня Мішневіцкага сельвыканкама Галіна Зязюлька падзякавала сваім землякам за памяць, за дапамогу ў арганізацыі мітынгу, павіншавала ўсіх са святам, пажадала дабрабыту, здароўя і поспехаў.
У святочны дзень 75-ай гадавіны вызвалення Мішневіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў другакласнікі Мішневіцкай школы былі прыняты ў акцябраты. Акцябрацкія значкі ім уручылі старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Жандараў і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах.
Напрыканцы святочнага мітынгу мясцовыя жыхары, школьнікі, прадстаўнікі  працоўных калектываў, райваенкамата, раённых арганізацый ”Беларускі саюз афіцэраў”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, ГА БРСМ, таварыства ветэранаў усклалі кветкі, гірлянды і вянкі да брацкай магілы.
Святочнае мерапрыемства прадоўжылася ў сельскім клубе, дзе работнікі культуры падрыхтавалі цікавы канцэрт “Мінулых дзён жывая памяць”. Увазе гледачоў былі прапанаваны кніжная выстава “Колькі гадоў жывём без вайны – столькі гадоў забыць яе не можам”, выстава вырабаў гурткоў Мішневіцкага філіяла раённага Дома рамёстваў. Усе прысутныя мелі магчымасць паглядзець фільм “Обальскае падполле”. Пасля рабочага дня ў сельскім клубе ладзілася рэтра-вечарына “Сустрэча гарачых сэрцаў”.

Карэспандэнт газеты “Герой працы” Ларыса Зайцава.

Интернет-ресурсы