Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Интернет-ресурсы
Погода на rp5.ru
Главная  >  70 лет под знаменем Победы
70 лет под знаменем Победы

Дорогами войны

География памяти

В ногу со временем

Память священна


План подготовки и проведения празднования 70-й годовщины освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне

План мероприятий по празднованию 70-й годовщины освобождения Шумилинского района и Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков


Неделя леса – 2014 (5-12 апреля)

Посади свое дерево на мирной земле (акция приурочена к 70-й годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков


Память о войне. Районная библиотека собирает солдатские письма и другие документы их семейных архивов для выставки

 

Солдатские письма должны жить.

 Солдатские письма ... Пришло время, когда они имеют цену архивного документа. Давайте на минутку представим себе обычного солдата - о чем он думает, когда, склонившись над листом бумаги, стремительно пишет письмо - матери, жене, невесте ? Конечно же, не о вечности, не о том, чтобы оставить потомкам память о себе, о товарищах, о войне. Он просто хочет успокоить близких, сообщить, что жив, что бьет врага и обязательно вернется с победой.

 Солдатские письма ... Теперь они, те, что сохранились, стали семейной реликвией. В рамку бы их да на стену, на самое видное место: читайте, молодые, помните и гордитесь своими дедами.

Солдатские письма должны жить. И во многих семьях, как бесценные реликвии, хранят пожелтевшие фронтовые фотографии, письма.

В читальном зале районной библиотеки идет подготовка к развернутой тематической выставке, посвященной 70-летию освобождения Беларуси.

Мы обращаемся ко всем жителям нашего района с просьбой: если у вас есть документы , письма , фотографии своих родных и близких военных времен , вы можете разместить их на нашей выставке. Эта выставка будет работать в течение всего года.

 Л. ГРИГОРЬЕВА , заведующая отделом обслуживания и информации ЦРБ.

 


 

Самое страшное было попасть в руки врагов.

  

  Участник Великой Отечественной войны Николай Николаевич Чапурнов считает, что ему судьбой было суждено выжить во время военного лихолетья. Ведь родился он 9 мая. Тогда, в далеком 1926 году, когда он появился на свет, никто и не думал, что день 9 мая станет таким знаменательным. И вот уже 68 лет ветеран отмечает в этот день двойной праздник - День Победы и день рождения.

   "Хорошо помню, как у нашей деревни Концы, что была на Казьяншчыне, появились немцы, - вспоминает Николай Николаевич. - Они ехали на мотоциклах, машинах, танках. Нас, парней, сначала одолевало обычное любопытство, а потом было не до этого. Немцы начали расстреливать евреев и всех тех, кого подозревали в связи с партизанами ".

  Семье Чапурновых, как считает Николай Николаевич, в этом плане повезло, так как немцы и полицаи никогда не застали в их доме партизан, хотя они здесь были частыми гостями. Носить передачи в лес, следить за немцами было кому - в семье Чапурновых было восемь детей .

  "В то время на Казьяншчыне еще ​​работала водяная мельница, и мать часто посылала меня молоть зерно на муку.

А потом пекла для партизан хлеб, - рассказывает ветеран. - Но немцы стали подозревать, что жители нашей деревни помогают партизанам. И знакомый полицай сообщил нам о планах карателей сжечь деревню. Люди скрылись в лесу. А немцы тем временем вздирали доски пола в домах, все искали партизан. Подожгли в деревне один дом, остальные остались целы. Когда немцы уехали, люди вернулись домой ".

В 1944 году Николая Чапурнова вместе с 16 -ю ребятами из окрестных деревень вызвали в военкомат. Срочную службу они проходили на войне. Николай Николаевич сначала попал на Прибалтийский фронт, потом - на Третий Белорусский. Освобождал Псков, Таллин, воевал в Восточной Пруссии, дошел до Кенигсберга. "За несколько дней нас научили стрелять, меня назначили пулеметчиком, - продолжает Николай Николаевич. - И вот к концу войны я не расставался со своим " Максимом ". Особенно запомнились жестокие бои возле Таллина, много там легло бойцов из нашего батальона. Погиб и мой напарник - пулеметчик. А я с ранением попал в больницу». 

"Самое страшное для нас было попасть в руки врагов, - признается Николай Николаевич. - А с пулеметом в руках можно было и погибнуть. Очень страшно было и мирным людям во время оккупации, так как они чувствовали себя беззащитными и не знали, чего ждать завтра.

А на фронте все понятно: перед тобой поставлена ​​задача и ее надо выполнить. О страхе тут думать было некогда ".

Лариса Зайцева.

 


 

Вахта памяці. Каб вечна імя Героя жыло  ў сэрцах нашчадкаў

  Гады могуць сціраць з памяці чалавека многае. Нават тое, што ўчора ці многа гадоў назад здавалася святым і непарушным. Аднак важна, каб тое, што павінна заставацца святым і некранутым, жыло з пакалення ў пакаленне. Каб шанавалася ўнукамі і праўнукамі тое, што было дарагім для нашых дзядоў і прадзедаў.  Менавіта такія матывы абудзілі ў ініцыятыўнай групы Мішневіцкага сельсавета (Анатоль Бычкоў, Фёдар Юркевіч, Браніслаў Раманаў і Уладзімір Трафімаў) даць, калі хочаце, другое жыццё памяці  Аляксандра Сямёнавіча Расказава – Героя Савецкага Саюза, які загінуў, вызваляючы мішневіцкую зямлю ў чэрвені 1943 года.  Камандзір сапёрнага аддзялення пад агнём праціўніка забяспечыў з байцамі праход у мінным полі, загінуў пры ўзрыве…
  Да 70-годдзя вызвалення Мішневіч ад фашысцкай няволі было прымеркавана адкрыццё на фасадзе аднайменнай школы мемарыяльнай дошкі Аляксандру Сямёнавічу Расказаву. На ўрачыстасці сабраліся вучні, мясцовыя жыхары, ветэраны. Адкрыў мітынг старшыня Мішневіцкага сельсавета Л. А. Гаўрыленка.
  – За вызваленне нашага раёна 106 воінам-вызваліцелям прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза, – сказаў прамоўца. – Сярод іх і Аляксандр Расказаў.  З 540 жыхароў аграгарадка Мішневічы 295 пражываюць на вуліцы Расказава…
  Член ініцыятыўнай групы старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Ф. П. Юркевіч прыгадаў гісторыю адкрыцця барэльефа, устаноўленага дзякуючы аднаму з  мясцовых мастакоў. Тады было вырашана занесці навечна імя Героя ў спісы рабочых мясцовай гаспадаркі, а яго зарплату пералічваць у Фонд міру. З часам барэльеф прыйшоў у непрыгоднасць. Больш таго, вёска Валатоўкі, дзе помнік А. С. Расказаву, далёка ад цэнтра, няма па сутнасці добрага пад’езду да могілак. Таму і ўзнікла ідэя мемарыяльнай дошкі на фасадзе школы.
  Запэўніла ў тым, што памяць пра А. С. Расказава будзе вечнай, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ Аксана Цітова. 
  Ганаровае права адкрыць мемарыяльную дошку маюць Ф. П. Юркевіч і У. Л. Трафімаў. Пасля адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў сценах школы быў праведзены ўрок мужнасці “Наш герой”. Вучні выступілі з літмантажам, спявалі песні, сямёра вучняў 1 класа ўрачыста прыняты ў акцябраты. Перад прысутнымі выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава ўручыла Ганаровыя граматы ветэранскай арганізацыі раёна членам ініцыятыўнай групы Мішневіцкага сельсавета. А пяцёра ветэранаў Вялікай Айчыннай, якія не змаглі па стану здароўя прыйсці на ўрачыстасці, атрымалі віншавальныя паштоўкі і сувеніры прама на даму.

Мікалай МАРОЗ


ПАКЛОНІМСЯ ЗА ТОЙ ВЯЛІКІ БОЙ!

16 лістапада 2013 года. Ля самаходнай артылерыйскай устаноўкі ідзе мітынг у гонар  70-годдзя вызвалення Мішневіч ад фашысцкай навалы.Пранікнёныя словы вядучых, выступленні ўдзельнікаў мітынгу, гукі ваеннага духавога аркестра, звонкая цішыня хвіліны маўчання – усё гэта скіроўвае нашы думкі ў той далёкі дзень 16 лістапада 1943-га.  Якім жа гарачым быў той  дзень! Колькі было тут радасці і колькі слёз! А да вызвалення Шуміліншчыны, да 23 чэрвеня 1944 года заставалася яшчэ больш за сем месяцаў.
  Слёз не стрымаць і сёння.   2416 чалавек не вярнуліся з вайны на сваю маленькую радзіму – на мішневіцкую зямлю. Гінулі людзі, у агні вайны гарэлі дамы і цэлыя вёскі. Фашысцкія нелюдзі знішчылі на Шуміліншчыне 133 вёскі, 24 з іх не адноўлены, у тым ліку 6 – у Мішневіцкім сельсавеце: Зазер’е, Зуёва, Дражакі, Бачканы, Шчамілаўка, Ямішча. Назвы гэтых вёсак увекавечаны на мемарыяльным комплексе Хатынь.
  Гэтыя лічбы і факты называе ў сваім выступленні на мітынгу старшыня раённага выканаўчага камітэта У. П. Куранны. “Перамога над ворагам была заваявана высокай цаной, загінуў кожны трэці раёна, – кажа ён і дадае: – Нам трэба вучыць сваіх дзяцей, унукаў любіць родную зямлю, захоўваць яе традыцыі, шанаваць памяць аб Вялікай Перамозе”.
  Памяць вымушае быць пільнымі і сёння ў мірны час мацаваць абароназдольнасць сваёй краіны, быць годнымі сваіх продкаў і гатовымі ў любы час стаць на абарону родных рубяжоў. Гэта лейтматыў выступлення ваеннага камісара Шумілінскага раёна А. Г. Чарняўскага.
  А старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Мішневіцкага сельсавета Ф. П. Юркевіч дадае: нават таму, хто нарадзіўся 16 лістапада 1943 года, сёння ўжо 70. Час няўмольна забірае жывых сведкаў той вогненнай пары. Сёння ў жывых у Мішневіцкім сельсавеце засталося толькі пяць ветэранаў Вялікай Айчыннай…
  На брацкія могілкі воінаў,  да памятнага знака загінуўшым землякам, да памятнага знака САУ-152 кладуцца кветкі. Ва ўрачыстым эскорце, аддаючы пашану героям,  чаканяць крок гвардзейцы 103 мабільнай брыгады г. Віцебска. У неба ляцяць салютныя залпы…
  Што яшчэ мы можам зрабіць для тых, хто сваім здароўем, жыццём ахвяраваў у імя Перамогі? Чаго хацеў бы ад нас той бязвусы салдацік, які загінуў у першым няроўным баі? Пра што марылі яны – франтавікі і партызаны, падпольшчыкі і вязні фашысцкіх канцлагераў? Яны хацелі, каб мы сёння жылі шчасліва. Каб любілі і бераглі сваю зямлю. І каб памяталі.
  І мы стараемся быць годнымі гэтай памяці. У фае Мішневіцкай школы, якая прымае эстафету ўрачыстасцей, выстава малюнкаў  “І памятае свет уратаваны”, яе стварылі дзеці – праўнукі воінаў-вызваліцеляў. Тут жа выстава краязнаўчых матэрыялаў школьнага музея “Па вёсцы ішла вайна”, “Экскурс па гісторыі вызвалення Мішневіч” і выстава “Наш Герой”, прысвечаная Расказаву А.С., Герою Савецкага Саюза, падрыхтаваныя гісторыка-краязнаўчым музеем г. п. Шуміліна.
  А на школьнай сцэне – тэатралізаваны канцэрт “Вайны не ведалі, а ўсё ж”. Перад вачыма тэатралізаваныя сцэны пачатку вайны, ваенных дзеянняў, а на экране – кадры ваеннай хронікі…
  У Мішневічы перамога прыйшла 16 лістапада 1943 года. У гэты дзень воіны 1 Прыбалтыйскага фронту 24-й танкавай брыгады 5 танкавага корпуса, воіны 287-га палка 51-й стралковай дывізіі пад камандаваннем падпалкоўніка Міхаіла Нікандравіча Нікандрава вызвалілі Мішневічы.
  Мы з удзячнасцю схіляем галовы перад вялікім тым боем. Вучні Мішневіцкай СШ ўрачыста нясуць кнігу “Памяць. Шумілінскі раён”, кнігі “Вяла ўперад нас да Радзімы любоў”, “Баявы шлях 5-га Дзвінскага танкавага корпуса”, ставяць на выставу кнігі, свечкі-лампадкі, самі становяцца ля выставы ў ганаровай варце.
  А са сцэны гучыць: “Галоўныя ўдзельнікі гісторыі – Людзі і Час. Не забываць час – значыць, не забываць людзей. Не забываць людзей – памятаць пра час”.

Аліна ПЯТРОВА


Салют невядомым салдатам


   Яшчэ доўга будуць смылець раны Вялікай Айчыннай – вайны, якая адабрала   мільёны жыццяў савецкіх людзей. Нашых продкаў – бацькоў, дзядоў і бабуль, нашых салдат.  І па сённяшні дзень, хаця з таго чэрвеня 41-га мінула ўжо больш чым 70 гадоў,  знаходзяць астанкі тых, хто загінуў на полі бою. Загінуў са зброяй у руках, абараняючы наш сённяшні мірны дзень…
   Таму аддаць даніну павагі салдату вайны – святы абавязак кожнага з нас.  Традыцыйнымі сталі ў раёне цырымоніі перазахавання астанкаў салдат, якія не дачакаліся ў свой час людскага, хрысціянскага пахавання.
   Хто яны, тыя  9 чалавек, астанкі якіх знойдзены ў вёсках Харакова Каўлякоўскага і Прыазёрная Дабейскага сельсаветаў?  Ніхто зараз дакладна не скажа, хто яны – бо астанкі невядомых салдат. “Што савецкіх – адназначна, – сказаў у сваім выступленні на цырымоніі перазахавання воінаў на брацкіх могілках у Дабеі ваенны камісар раёна падпалкоўнік Алег Чарняўскі. – На гэта ўказваюць спражкі ад рамянёў і абутак…”.
   На могілках людна. Акрамя цывільнага люду, тут ваенныя, каб аддаць апошнія шанаванні воінам 40-х ваенных гадоў. На пачатку цырымоніі старшыня Дабейскага сельскага савета І. І. Шалахава адзначае: “Напярэдадні юбілейнай даты вызвалення раёна ад фашызму, а таксама Дня памяці ўсіх нашых продкаў мы сабраліся на гэтым свяшчэнным для ўсіх нас месцы…” – гучыць прачулы голас Ірыны Іванаўны.
   Адкрывае мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. “Пасля вызвалення Мішневіч у лістападзе 1943 года, – гаворыць Анатоль Мікалаевіч, –  ажно 220 дзён не маглі прайсці 18 кіламетраў, каб вызваліць ад немцаў Шуміліна. Вось такая была цана вызваленчых баёў…”.
 А. М. Зайцава змяняюць ля мікрафона ваенны камісар раёна падпалкоўнік А. Г. Чарняўскі,  камандзір пошукавага ўзвода 52 спецыялізаванага пошукавага батальёна, прапаршчык  Д. М. Бабахін, старшыня абласной камісіі па ўвекавечанні памяці  абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Л. Н. Бруева, старшыня райсавета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” В. І. Жандараў, намеснік старшыні абласной ветэранскай арганізацыі М. А. Ляшчынскі. Яны гаварылі  пра памяць аб тых, хто не вярнуўся з палёў вайны, пра тое, што памяць не змеркне, яна застанецца ў сэрцах нашчадкаў светлай і чыстай. З удзячным словам беларусам за святую памяць аб загінуўшых выступіла масквічка Алена Яўгенаўна Савельева, дачка воіна-франтавіка Сааса Рыгора Саламонавіча, пахаванага на брацкіх могілках у в. Бабінічы Віцебскага раёна.
   Адбыўся хрысціянскі абрад пахавання астанкаў дзевяці  воінаў Вялікай Айчыннай. Пратаіерэй Фёдар, іерэй Аляксандр, дыякан Вадзім, хор “Благавест” праводзяць абрад па ўсіх хрысціянскіх канонах.
   Гучыць салют, праходзяць маршам воіны, з гукаўзмацняльнікаў вырываецца музыка ваенных часоў. Ускладаюцца кветкі, вянкі і карзіны на  дзве магілкі, у якіх знайшлі прыстойны спачын дзевяць нашых суайчыннікаў. 

  Мікалай МАРОЗ


Набліжаецца адметная падзея –
70-годдзе вызваленне Мішневіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 16 лістапада 1943 года перадавыя часці 24-й танкавай брыгады 5-га танкавага корпуса I Прыбалтыйскага фронту і 287-га палка 51-й стралковай дывізіі выйшлі да ракі Обаль.
   Святкуецца падзея традыцыйна вось ужо больш за 40 гадоў. Першыя гады ўспаміны пра вайну былі жывыя і балючыя, бо ўдзельнікамі яе былі многія з маіх землякоў, людзі радаваліся таму, што выжылі. А тыя, хто трымаў у руках зброю, жылі сярод нас, пасляваенных, і мы з гордасцю пазіралі на іх узнагароды, слухалі іх успаміны – Данілы Фаміча Шэндзелева, Васіля Іванавіча Каротчанкі, Паўла Дзямідавіча Сямёнава, Пімена Васільевіча Сцяпанава, Мікалая Іванавіча Даўгілава, Канстанціна Ігнатавіча Цімчанкі і многіх іншых.
   Наш край быў партызанскім краем. У вёсцы Зуёва, каля Роўнага, стаяў штаб партызанскай брыгады, там жа знаходзіўся шпіталь для раненых, дапамогу аказвалі і мясцоваму насельніцтву. Дапякалі фашыстам партызаны, вымушалі знімаць з франтоў танкі і авіяцыю, але справіцца не маглі.
   16 лістапада ў Мішневічах адбудзецца ўрачысты мітынг. У свой час да нас на ўрачыстасці прыязджалі камандзір 51-й дывізіі генерал А. Я. Хвастоў, камандзір 287-га палка падпалкоўнік М. Н. Нікандраў, старшы лейтэнант В. М. Юзікаў, сяржант У. Д. Ліпаўцаў. Прыязджалі шэфы з Віцебска, давалі салют, на аўтобусе праязджалі па кальцу славы мішневіцкай зямлі.
   Мішневічы знаходзяцца на левым беразе ракі Обаль, дзе і спынілася наступленне нашых войскаў. А на другім беразе – вёска Заобаль. Яе жыхары чулі і бачылі прыход нашых войскаў, але перабрацца цераз раку не змаглі.  Было ўжо холадна, стаяла высокая вада, не знайшлося лодак. Немцы ўмацаваліся на правым беразе ад вёсак Мазуры і Жданоўка, а вяскоўцаў з Заобалі хацелі спаліць або расстраляць, затым жа ў снежні выдзелілі падводы і вывезлі ў свой тыл, у вёску Скавародзіна, каля Обалі. А пасля 188 дзён у вёсцы Заобаль гаспадарылі немцы, гэта была перадавая з яе няўмольнымі законамі. Шмат чаго пра той час распавялі Ганна Сяргееўна Агурцова (Паўлава), Ганна Аляксееўна Старавойтава і яе муж Уладзімір Піліпавіч, Мікалай Фёдаравіч Міхайлаў. На іх вачах адбывалася драма вайны, ім давялося нямала перажыць.
   Вёска Заобаль перажыла яшчэ адну трагедыю: 12 красавіка 1943 года тут загінулі пяць партызан, якія прыйшлі да сваякоў, – Пётр Міхайлаў, Мікалай Трафімаў, Мікалай Феакцістаў, Марк Зуеў, Іосіф Карнееў. Немцы акружылі вёску. Партызаны спрабавалі схавацца ў адрыне, але іх знайшлі. Трое – Міхайлаў, Трафімаў, Феакцістаў – загінулі ў баі, а Зуева і Карнеева расстралялі недалёка ад вёскі. І Г. С. Агурцовай (Паўлавай), якой тады было 15 гадоў, давялося капаць для іх магілу.
   Да вайны ў вёсцы Заобаль пражывала 177 чалавек, з вайны не вярнуліся больш за 60 чалавек, з іх 38, у асноўным дзеці, памерлі ад тыфу ў вёсцы Скавародзіна. Не перажыў вайну кожны трэці.
   Той, хто вярнуўся, адраджаў вёску. Франтавікі пра свае подзвігі гаварыць не любілі, напэўна, лічылі вайну цяжкай працай і радаваліся, што засталіся ў жывых. Напрыклад, ужо праз многа гадоў я даведаўся, што былы партызан і франтавік старшына Аляксей Мікалаевіч Новікаў быў узнагароджаны чатырма медалямі “За адвагу”.
   Не павінна згасаць памяць пра вайну. Гісторыя не павінна забывацца. Прыкра, што ліквідаваны або ў несамавітым выглядзе школьныя музеі ў Мішневічах і Слабадзе. Гэта – званочак пра тое, што нехта спяшаецца сцерці з памяці падзеі вайны..

Анатоль БЫЧКОЎ


Пра цяжкія баі і генеральскі партфель
8  ліпеня 1941 года немцы захапілі Шуміліна, а значыць, увесь  Сіроцінскі  раён аказаўся пад ціскам акупацыйнай фашысцкай Германіі. У мястэчку Сіроціна была створана ваенная камендатура, дзе камендантам служыў нямецкі афіцэр Шпігель. Яму ўдалося скалаціць невялікі, чалавек на 20, атрад паліцаяў, якім камандаваў вядомы ў мясцовых краях кат Даніла Баравікоў. Паліцаі шукалі сем’і партызан, бралі іх у заложнікі, а затым расстрэльвалі.
 Нямала жахаў расказвалі пра гэтага Шпігеля. Былы палітрук ўзвода партызанскага атрада “За перамогу” брыгады імя Кароткіна С. Е. Семянчэнка прыгадваў, як збіраў камендант мужчын для рамонту шашы Віцебск-Полацк, а ён разам з В. І. Улюценкам з Казаногава адмовіўся працаваць на немцаў. Старшым групы мужчын фашысты паставілі нейкага дзядка з суседняй вёскі. Камендант распарадзіўся да вечара з рамонтам закончыць. Маладыя, Улюценка і Семянчэнка, вядома ж, узбунтавалі, маўляў, не пойдзем, а дзядок і кажа: “Вось вечарам прыедуць фрыцы і расстраляюць за сабатаж”. А вечарам прыехаў  Шпігель і ў ярасці пачаў біць неслухаў гумавай палкай, а салдаты стралялі чэргамі над іхнімі галовамі. Страшна было так, што хоць не жыві. Больш за ўсіх, вядома, дасталася дзядку. Вяртаюцца яны дамоў, а дзед і просіць: “Хлопцы, вы мне дастаньце гранату, такую, з ручкай, я Шпігеля разарву на мэтлахі”.
 Праз паўгода, калі Улюценка і Семянчэнка сталі  партызанамі, узгадалі тую непакору, калі дзеда збілі немцы да непрытомнасці, і ім сорамна стала за тую кплівасць пра гранаты. “Дзядок жа праўду казаў, – згадзіліся партызаны. – Шпігель даўно, як костка ў горле”. І іхні ўзвод партызан, якім камандаваў Ігнаценка, учыніў на яго засаду. Так у лістападзе 1942 года пакончылі са Шпігелем…
 Тым часам распраўляў плечы партызанскі рух. Лістападаўскай ноччу 1942 года партызаны-кароткінцы ўварваліся ў вёску Сіроціна і акружылі нямецкі гарнізон. Куль і гранат не шкадавалі. Фашысты, бачачы нявыкрутку, звязаліся з Шумілінам і папрасілі адтуль дапамогі. Групу варожых бронемашын партызаны спынілі бліз вёскі Тропіна. У засадзе быў узвод палітрука І. П. Шчукіна. Адна бронемашына была знішчана. Астатнія прарваліся да Сіроціна. Там яшчэ працягваўся бой, зацяты і адчайны. Аднак сілы былі няроўныя, і партызанам давялося адысці ў тутэйшыя лясы.
 Тады ж, восенню 1942 года, узвод Ігнаценкі здзейсніў дыверсію на чыгунцы ў раёне ст. Лоўша і вяртаўся  на базу ў казьянскія лясы. Недалёка ад вёскі Сіроціна, на шашы Віцебск-Полацк, якраз побач са спаленым партызанамі мостам мсціўцы заўважылі легкавушку, якая спрабавала аб’ехаць гразкую лагчыну і забуксавала.
 У машыне сядзелі трое нямецкіх афі-цэраў і генерал. У партызан ажно заняло дух: вось вам і важны “язык”. Аднак узяць у палон іх аказалася не так лёгка. Афіцэры пачалі адстрэльвацца, кінуўся ў бок хмызнякоў, прыхапіўшы пузаты партфель, нямецкі генерал. Але і там, за кустамі, яго знайшла партызанская куля. У партфелі аказаліся каштоўныя сакрэтныя дакументы.
 6 кастрычніка 1943 года савецкія войскі прарвалі абарону праціўніка і вызвалілі горад Невель, а затым справа ад Гарадка выйшлі глыбокім клінам да вёсак Роўнае, Старыновічы, мястэчка Сіроціна. Аднак да вызвалення ўсяго Сіроцінскага раёна ад фашысцкіх войскаў заставалася яшчэ  8 доўгіх ваенных месяцаў…


 У Шумілінскай СШ № 1 на мінулым тыдні прайшла вахта памяці Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка
У СШ № 1 на мінулым тыдні прайшла Вахта Памяці Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка, чыё 90-годдзе з дня нараджэння святкуецца ў гэтым годзе.
 А ў рамках Вахты Памяці ў мінулы аўторак, 15 кастрычніка, у школе быў асаблівы дзень – Дзень Памяці. Менавіта ў гэты дзень семдзесят гадоў таму загінуў П. А. Акуцыёнак.
Старшакласнікі школы ўсклалі гірлянду і кветкі да мемарыяльнай пліты з партрэтам П. А. Акуцыёнка ў Алеі Герояў, што ў гарадскім парку, а потым сабраліся ў актавай зале на ўрачыстае мерапрыемства “А памяць свяшчэнная”.
 Вучні школы, якая носіць імя П. А. Акуцыёнка, успомнілі ў гэты дзень свайго славутага земляка і ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання. Вучням быў прадэманстраваны відэаролік “На апошнім рубяжы земляка”.
 Калісьці і Пётр Антонавіч Акуцыёнак вучыўся у шумілінскай школе. Гэта быў просты шумілінскі хлопец, які ў няпоўныя васямнаццаць пайшоў абараняць Радзіму. Пры фарсіраванні Дняпра паблізу мястэчка Лоева узвод малодшага лейтэнанта Пятра Акуцыёнка першым замацаваў сцяг ля варожай траншэі на правым беразе ракі. Гэты бой 15 кастрычніка 1943 года стаў для нашага славутага земляка апошнім.
 Імя П. А. Акуцыёнка стала бессмяротным. У гонар нашага земляка адведзены куток у школьным музеі, ягоным імем названа вуліца райцэнтра і піянерская дружына СШ № 1, пра яго подзвіг напісана ў “Кнізе народнай славы Шумілінскага раёна”. А наш зямляк Анатоль Міхееў прысвяціў памяці Пятра Акуцыёнка баладу, якую дзеці чыталі падчас Дня Памяці.
 У гэты памятны дзень – 15 кастрычніка – група другакласнікаў была прынята ў акцябраты, старшакласнікам былі ўручаны членскія білеты БРСМ.
 У СШ № 1 арганізавана выстава “Жыццё і подзвіг П. А. Акуцыёнка”, а таксама выстава малюнкаў дзяцей “Памяці героя”. У музеі гісторыі школы прайшлі экскурсіі і гісторыка-краязнаўчыя гульні для вучняў малодшых класаў. Закончылася Вахта Памяці літаратурна-музычнай вечарынай.


Война глазами детей. Воля к жизни Алексея Климитенко
Заўсёды цікава чытаць, калі пра падзеі, якія сёння ўжо сталі гісторыяй, расказваюць відавочцы. Яны дазваляюць убачыць падзеі праз непасрэднае ўспрыманне, надаюць эмоцый, яркіх фарбаў, якія дапамагаюць ажывіць далёкія часы, стаць саўдзельнікам мінулага. Асабліва цікавыя ўспаміны дзяцінства, бо дзіцячыя ўражанні адлюстроўваюцца ў памяці ярка, сакавіта. Як, напрыклад, успаміны Аляксея Кліміценкі, які маленькім хлопчыкам у гады Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў нашым раёне. Яму прыйшлося прайсці праз цяжкія выпрабаванні, прайсці па мяжы  жыцця і смерці, згубіць і зноў знайсці сваю сям’ю.

Воля да жыцця Аляксея Кліміценкі
 «Да чэрвеня 1941 года наша сям’я жыла ў Новым Пецяргофе Ленінградскай вобласці. Нас ў бацькоў – Уласа Мікалаевіча і Міліцы Дзмітраўны – было чацвёра. Мне было  сем з паловай гадоў, Ігару споўнілася чатыры, сястры Зіне – тры, а Валеру – усяго паўтара года. У маі да нас прыехала бабуля, бацькава маці Матрона Архіпаўна. Яна жыла ў Беларусі, у вёсцы Барсучына Сіроцінскага раёна (вёска знаходзілася непадалёк ад вёскі Рускія Дабейскага сельсавета і была спалена ў гады вайны – рэд.).  Бабуля ўгаварыла адпусціць нас, траіх  унукаў,  на лета да яе ў вёску. Я хутка пасябраваў з вясковымі хлопчыкамі – хадзіў з імі на Заходнюю Дзвіну загараць і купацца, з калгасных палеткаў цягалі гуркі, бручку, гарох, з сада – яблыкі-зелянцы… Але шчасце хутка скончылася.
 22 чэрвеня пачалася вайна. У першыя дні мы сталі сведкамі паветранага бою, у якім два нямецкія знішчальнікі збілі наш І-16. Так для нас пачалася вайна.
 Часам па шашы праязджалі машыны, праходзілі калоны салдат, а затым ўсё сціхала. У паветры стаяла гнятучая цішыня. У адзін з такіх дзён да дому пад’ехалі на конях трое чырвонаармейцаў. Камандзір папрасіў вады. У гэты час з боку лесу пачуўся гул матораў – па шашы рухаліся два нямецкія танкі. Яны павярнулі ў наш завулак. Чырвонаармейцы на конях паскакалі да Дзвіны, а камандзір піхнуў нас у дом. Танкі круцілі вежамі і стралялі з кулямётаў. У бабулі ў хляве раніла парася, у суседзяў загарэлася лазня. Танкі паехалі прэч. Камандзір сказаў, што гэта была разведка, хутка прыйдуць войскі.  Бабуля схавала яго ў падполлі.
 Праз некаторы час пачуўся гул, у вёску ўвайшла калона танкаў і аўтамабіляў. Салдаты пачалі ссякаць кусты, маскіраваць тэхніку. Некалькі салдат зарэзалі раненае парася, курэй, пачалі гатаваць ежу. Пасля ігралі на губных гармоніках, спявалі. Раніцой у вёсцы ўжо нікога не было. Бабуля дала нашаму камандзіру цывільнае адзенне, форму ён закапаў і пайшоў у бок Дзвіны.
 На другі дзень прыйшлі іншыя нямецкія вайсковыя часці. Яны пачалі наводзіць свае парадкі.
 У адзін з дзён у вёску ўвайшла калона палонных чырвонаармейцаў, сярод якіх мы ўбачылі “нашага камандзіра”. Бабуля перадала яму мяшэчак з прадуктамі. І калону пагналі ў бок Віцебска. Усіх жыхароў паставілі на ўлік у камендатуры. Бабулю запыталі, дзе бацькі дзяцей. І загадалі прыйсці праз некалькі дзён.
 У камендатуры загадалі бабулі здаць дзяцей ў прытулак ў Віцебску. Яна пачала прасіць пакінуць нас, але ёй адказалі, што калі не выканае загад, расстраляюць разам з дзецьмі. У Віцебску мяне з братамі разлучылі, размеркаваўшы па розных групах.
 У прытулку нас тры разы на дзень строілі і правяралі па спісе. За парушэнні дысцыпліны пакідалі без сціплага абеду ці вячэры, білі рамянём па 10-30 удараў. Бабуля прыязджала да нас з гасцінцамі, пастаянна прасіла вярнуць нас, але ёй адмаўлялі. Мы хутка схуднелі, голад быў пастаянны. Менавіта голад вымушаў нас шукаць выйсце. Агароджа была з калючым дротам, таму мы, хлопцы, зрабілі лазы і па адным хадзілі ў горад, шукалі ежу. За адлучкі каралі, але голад перасільваў страх пакарання.
 Прайшоў час, Віцебск пачалі бамбіць нашы самалёты. Мы адчынялі вокны, беглі ў двор, крычалі, радаваліся. І хаця нас білі, страху перад карнікамі знік зусім. Адна з бомбаў трапіла ў прытулак, дзе былі мае браты. Я не ведаў, ці застаўся хтосьці з дзяцей жывы.
 У прытулак пачалі заходзіць немцы, пайшлі чуткі, што нас адправяць у Германію. Я задумаўся пра пабег. Уцякаць было цяжка, бо рэжым стаў жорсткі, на ноч нас сталі запіраць. Аднойчы ноччу я адчыніў акно, спусціўся з другога паверха па вадасцёкавай трубе, падлез пад агароджу і ўцёк у горад…»
 Далейшы лёс хлопца быў нялёгкі. Ён бадзяўся, харчаваўся на сметніках, каля нямецкіх кухань і сталовых. Потым прыбіўся да жанчыны, якая ішла ў вёску мяняць рэчы на прадукты. У вёсцы Пагосцішча Аляксей застаўся, ён пасвіў сялянскую жывёлу, за што яго кармілі. Там хлопчыка прытулілі брат і сястра Ота і Альма Мезінч – раскулачаныя латышы.
 Аднойчы, калі Мезінчаў не было дома, у вёску прыйшлі паліцаі і загадалі ўсім збірацца, калону вяскоўцаў на падводах пагналі ў Віцебск. За калонай сачылі няўважліва і некалькі сям’яў, а разам з імі і Аляксей,  у лесе звярнулі ў бок. Пагоні не было. Уцекачы пасяліліся ў лесе, дзе выкапалі зямлянкі. Там яны і сустрэлі вызваліцеляў – савецкіх салдат.
 Пасля вызвалення пачало наладжвацца жыццё. Вакол было шмат вайсковых часцей. Адзін з афіцэраў – зямляк Аляксея з Пецяргофа – паспрабаваў даведацца пра лёс ягоных бацькоў, але адказ з горада прыйшоў адмоўны: лёс сям’і Кліміценка невядомы.
 Ота Мезінч прапанаваў Аляксею паехаць з ім у Латвію. Той згадзіўся. Ён з цеплынёй успамінае латышскіх сялян, іх адносіны да яго – хлопчыка, якога вайна пакінула  ў адзіноце, сваю працу і вучобу ў школе. Сям’я, у якой ён жыў, нават прапанавала ўсынавіць яго, але Аляксей не губляў мары знайсці сваю сапраўдную сям’ю.
 Ота дапамог хлопчыку купіць білет да Віцебска, каб паступаць у сувораўскае вучылішча. Але ў вучылішча прымалі толькі дзяцей вайскоўцаў, таму Аляксея накіравалі ў Обаль, у дзіцячы дом. Менавіта там і адбылася нечаканая шчаслівая сустрэча.
 Да дырэктара дзіцячага дома прыехаў сябар – дзядзька Аляксея (малодшы брат ягонага бацькі) і пачуў знаёмае прозвішча – Кліміценка. Дзядзька Лёня расказаў, што жывыя і бабуля, і ягоныя бацькі.
 Ці трэба казаць, якой радаснай была сустрэча бабулі з унукам праз столькі год! А хутка яго адвезлі да бацькоў, якія жылі ў Кіраўскай вобласці. Дома Аляксея чакалі маці, бацька, сёстры Зіна і Люся  (нарадзілася ўжо без Аляксея). Так праз сем з паловай  гадоў вандраванняў,  у канцы снежня 1948 года Аляксей зноў сустрэў сваіх родных.



К 70-летию освобождения Беларуси. Ветеран предлагает
У наступным годзе мы будзем урачыста адзначаць 70-ую гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
22 чэрвеня 1944 года пачалася адна з буйнейшых ваенных аперацый Другой сусветнай вайны – аперацыя “Баграціён”. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне ворага, 23 чэрвеня было вызвалена Шуміліна. На наступны дзень, прарваўшы варожую абарону, часці 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фрону фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдарм на левым беразе.
25 чэрвеня войскі 39-й арміі 3-га Беларускага фронту абышлі Віцебск і злучыліся з часткамі 43-й арміі ля вёскі Гняздзілавічы (цяпер Гняздзілава) Бешанковіцкага раёна. Акружэнне нямецкіх войскаў у раёне Віцебска (“Віцебскі кацёл”) стала адным з важных пачатковых этапаў вызвалення Беларусі.
       Гэты подзвіг не забыты. Жывыя сведкі, на вачах якіх адбываліся баявыя дзеянні.
       У рэдакцыю раённай газеты  завітаў ветэран МУС першы намеснік старшыні абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў А. М. Кубракоў. Бацькоўскі дом ветэрана, – цяпер ягоная дача – знаходзіцца на Каўлякоўшчыне, менавіта там, дзе адбывалася фарсіраванне Дзвіны і замыканне “Віцебскага катла”. Сям’я Анатоля Мікалаевіча трапіла ў нашы мясціны у гады вайны, перажылі тут гады ліхалецця і засталіся. “Хлопчыкам я бачыў, як пад агнём фашыстаў нашы войскі перапраўляліся праз Заходнюю Дзвіну, як сустрэліся воіны двух франтоў, – расказваў А. М. Кубракоў. – І я падумаў, што было б цікава для моладзі правесці рэканструкцыю гэтых баявых дзеянняў – пераправу праз Дзвіну, сустрэчу салдат. Правесці менавіта там, дзе падзеі адбываліся 70 год таму. Цяпер рыхтуюцца мерапрыемствы па святкаванні 70-й гадавіны вызвалення Беларусі і Віцебшчыны, і можна ўключыць маю прапанову ў планы”.
       Магчыма,  прапанова ветэрана зацікавіць маладзёжныя арганізацыі Шумілінскага і Бешанковіцкага раёнаў, горада Віцебска, гістарычныя клубы Беларусі, Расіі і мы ўбачым цікавую гістарычную рэканструкцыю баявых дзеянняў 70-гадовай даўніны.
 26 августа 1943 года гитлеровцы схватили членов Обольской подпольной организации «Юные мстители»

Вайна… Вогненным смерчам уварвалася яна ў жыццё савецкіх людзей. Прызыўнікі, дабраахвотнікі ішлі на прызыўныя пункты. Пацягнуліся бежанцы на ўсход. Але фронт абганяў іх. Ва ўмовах акупацыі савецкія патрыёты ўзнімаліся на барацьбу з ненавісным ворагам…
 У пачатку 1942 года па даручэнні сіроцінскага падпольнага райкама КП (б)Б Е. Зянькова пачала ствараць падпольную арганізацыю… У арганаізацыю ўвайшлі 38 юнакоў і дзяўчат з вёсак Ушалы, Зуі, Масцішча, Ферма і станцыі Обаль. У кіруючае ядро арганізацыі ўвайшлі Фруза Зянькова, Марыя Дзяменцьева, Улаздімір, Ілья і Яўген Езавітавы, Марыя Лузгіна, Зіна Партнова, Ніна Азоліна, Валянціна Шашкова.
 Падпольшчыкі дзейнічалі пад кіраўніцтвам Сіроцінскіх падпольных райкамаў партыі і камсамола, выконвалі заданні камандавання партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава брыгады імя У. І. Леніна…
 Члены падпольнай арганізацыі распаўсюджвалі лістоўкі, з якіх мясцовыя жыхары даведваліся пра падзеі на франтах, пра жыццё ў савецкім тыле, аб звярыных замыслах акупантаў. Дзякуючы камсамольцам-падпольшчыкам, партызаны ведалі аб размяшчэнні агнявых кропак праціўніка, аб руху транспарту на чыгунцы і шашы, аб  перасоўванні варожых войскаў. Амаль кожную ноч яны здзяйснялі дыверсіі на варожых аб’ектах: палілі масты, узрывалі варожую тэхніку, знішчалі жывую сілу ворага, узарвалі помпавую на станцыі Обаль і паралізоўвалі чыгуначны рух на значны час, у выніку дыверсіі згарэў льнозавод і 2 тысячы тон валакна, падрыхтаванага да адпраўкі ў Германію…
 Гітлераўцам доўга не ўдавалася напасці на след падпольшчыкаў. Першымі ў рукі ворага трапілі сёстры Марыя і Антаніна Лузгіны. Яны загінулі ў жніўні 1942 года, але не выдалі пад жорсткімі катаваннямі сваіх сяброў.
Летам 1943 года з дапамогай правакатара фашысты трапілі на след арганізацыі. 26 жніўня 1943 года ў другой палове дня гітлераўцы акружылі Обаль, Зуі, Масцішча, Ушалы. Яны ўрываліся ў дамы падпольшчыкаў, арыштоўвалі іх і членаў іхніх сем’яў. Толькі па шчаслівым выпадку пазбег арышту  Аркадзь Барбашоў. Ён змог папярэдзіць пра правал арганізацыі Фрузу Зянькову, якая вярталася з Полацка пасля выканання задання партызан. Разам яны пайшлі ў лес да партызанаў. Гітлераўцы схапілі маці Фрузы Марфу Аляксандраўну як заложніцу і расстралялі яе.
 Арыштаваных падпольшчыкаў фашысты падверглі жорсткім катаванням у Шуміліне, потым у Полацкай турме. Але камсамольцы трымаліся стойка. Гітлераўцы не змаглі дабіцца ў іх звестак пра дзейнасць падпольнай арганізацыі і партызан.
 5 лістапада 1943 года ў Баравусе пад Полацкам фашысты расстралялі Ніну Азоліну, Уладзіміра Езавітава, Яўгена Езавітава, Мікалая Аляксеева, Зіну Лузгіну, Фёдара Слышанкова.
 Лёс падпольшчыкаў, трапіўшых у рукі ворага, хваляваў партызан. Разведчыкі пранікалі ў варожыя гарнізоны, спрабавалі даведацца пра месцазнаходжанне юных патрыётаў, каб арганізаваць іх пабег з фашысцкіх засценкаў. Такое заданне ў снежні 1943 года атрымала і Зіна Партнова. У вёсцы Масцішча паліцэйскія схапілі дзяўчыну. Яе жорстка катавалі, дабіваліся звестак пра падпольную арганізацыю, пра партызан. Але Зіна маўчала. Маўчанне было яе адзінай зброяй супраць ворага….
 Зіну перавялі ў вёску Гараны, дзе катаванні прадоўжыліся. На адным з допытаў Зіна схапіла са стала пісталет, якім ёй пагражаў следчы і застрэліла яго. Яна застрэліла ахоўніка, выбіла раму і пачала ўцякаць да ракі. Зіне ўдалося застрэліць аднаго вартавога, але потым пісталет даў асечку. Дзяўчыну схапілі, і зверствам фашыстаў не было межаў. Ёй выкалалі вочы, адрэзалі вушы, перабілі ногі і рукі. Так загінула юная патрыётка.
 У баях з фашыстамі загінулі Марыя Дзяменцьева, Надзея Дзяменцьева, Валянціна Шашкова. За іх помсцілі тыя, хто застаўся ў жывых – Ефрасіння Зянькова, Ілья Езавітаў, Аркадзь Барбашоў. Яны дажылі да светлага дня перамогі. Дажылі, каб прадоўжыць справы сваіх загінуўшых сяброў, расказаць пра іх жыццё і подзвіг у імя свабоды нашай Радзімы…


К 70-летию Победы. Поисково-исследовательская экспедиция «Не было безымянных солдат»

Віцебская вобласць выступіла ініцыятарам стварэння пошукава-даследчай экспедыцыі “Не было безыменных салдат”, прысвечанай 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўнай задачай экспедыцыі з’яўляецца стварэнне базы дадзеных па імёнах загінуўшых воінаў.
 Работа экспедыцыі стала магчымай пасля стварэння электроннай базы даных “АБД “Мемарыял” і апублікавання там мільёнаў старонак дакументаў з архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ў Падольску. База дазваляе весці пошукавую работу з выкарыстаннем арыгінальных дакументаў, якія ўтрымліваюць звесткі пра воінаў, прычыны гібелі, месцы іх пахавання.
 Вялікая работа ў рамках экспедыцыі вядзецца і ў нашым раёне. Работа грамадскіх актывістаў-даследчыкаў ідзе па некалькіх накірунках. Першы з іх – “Дзе загінулі мае землякі” – наблізіўся да завяршэння. Пачынаецца другі этап – “Абеліск на карце раёна”. У ходзе гэтага этапа будуць удакладнены даныя па імёнах больш за дзесяць тысяч воінаў, пахаваных на шумілінскай зямлі.
 Трэці накірунак – “Без весткі загінуўшыя” – бадай, самы складаны і цікавы, бо каб устанавіць хаця б адно імя невядомага салдата, трэба правесці сапраўднае расследаванне па дзясятках архіўных дакументаў, карт, схем, спісаў.
 Работа даследчыкаў заключаецца ў тым, каб удакладніць даныя, выключыць дубліраванне прозвішчаў па розных крыніцах, устанавіць сапраўднае месца пахавання воінаў. Напрыклад, Герой Савецкага Саюза А. А. Саркісьянц лічыўся пахаваным ў в. Мішкавічы Мікалаёўскага сельсавета, але ягонае імя ёсць і на абеліску ў в. Заграмадзіна Каўлякоўскага сельсавета і ў в. Галыні Бешанковіцкага раёна.  Дзе сапраўднае месца пахавання героя – дакладна пакуль невядома.
 Актывісты-даследчыкі праводзяць, без перабольшання, тытанічную працу па ўдакладненні спісаў загінуўшых воінаў. У ходзе пошуку ўдаецца знайсці новыя імёны, якіх няма ў існуючых спісах пахаваных на нашай зямлі салдат.
 Уся гэтая работа праводзіцца ў рамках дзяржаўнай праграмы па увекавечанні памяці загінуўшых абаронцаў Бацькаўшчыны на 2011-2014 гады. Мэта работы – стварэнне базы даных, якая паслужыць асновай для кнігі “Памяць” Віцебскай вобласці, якую плануецца выпусціць у электронным варыянце да 70-годдзя Перамогі. Стварэнне кнігі даручана Віцебскаму абласному музею Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова.
 У мінулую пятніцу на семінар сабраліся ўдзельнікі пошукава-даследчай экспедыцыі “Не было безыменных салдат” з нашага раёна. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. В. Шаўцова (аддзел выступае каардынатарам работы) падвяла вынікі работы па першым этапе экспедыцыі, у ходзе якога былі створаны спісы нашых землякоў, загінуўшых на вайне, удакладнены месцы іх пахавання. Былі пастаўлены задачы, размеркаваны аб’ём работ на новым этапе паміж даследчыкамі – настаўнікамі, работнікамі прадпрыемстваў, актывістамі грамадскіх арганізацый раёна.
 Цяпер даследчыкі прыступаюць да спісаў тых воінаў, што пахаваны на тэрыторыі Шуміліншчыны. Уся работа вядзецца ў электронным фармаце, аб’ём інфармацыі, якую трэба вывучыць, вялікі, нават па адным прозвішчы. Работа патрабуе дакладнасці і ўпартасці, бо ніводнае імя воінаў, загінуўшых за свабоду і незалежнасць нашай радзімы, не павінна застацца невядомым.
 У ходзе семінара падрабязна вызначылі парадак работы і афармлення вынікаў пошуку, формы стварэння электронных спісаў і іншыя рабочыя моманты. Гэтая праца дазволіць стварыць найбольш поўныя спісы і базу дадзеных савецкіх салдат, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


В Шумилинском районе перезахоронили остатки пяти воинов Великой Отечественной войны
21 чэрвеня, напярэдадні 72-й гадавіны з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 69-й гадавіны з дня вызвалення раёна ад фашысцкіх акупантаў на брацкіх могілках у Тропіне (Сіроцінскі сельсавет) прайшло перапахаванне астанкаў салдат Чырвонай Арміі, загінуўшых у гады вайны.
 У ходзе правядзення пошукавых работ сіламі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна былі паднятыя астанкі двух невядомых салдат у вёсцы Грышаны Сіроцінскага сельсавета, астанкі трох невядомых салдат былі знойдзены жыхаром вёскі Мікалаёва У. М. Курганавым.
 “Для нашага раёна ўжо традыцыйна, што мясцовыя жыхары інфармуюць пошукавы батальён аб знаходжанні астанкаў воінаў, што праводзяцца іх перапахаванні. Мала надзеі, што некалі мы даведаемся імёны гэтых салдат, але самае галоўнае тое, што зараз яны з воінскімі ўшанаваннямі ўрачыста будуць перапахаваны. І для гэтых канкрэтных пяці абаронцаў Радзімы вайна нарэшце скончыцца, – выступаў на жалобнай цырымоніі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. – У нашым раёне загінула больш за 10 тысяч воінаў, больш за 2 тысячы партызан, больш за 800 чалавек выгналі ў Германію. На жаль, імёны многіх – невядомыя”.
Штогод на тэрыторыі нашага раёна сапёрамі воінскіх часцей  абясшкоджваюцца да ста адзінак боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, выяўляюцца няўлічаныя воінскія пахаванні. Толькі за апошнія пяць год агульнымі сіламі раённых уладаў, ваеннага камісарыята і пры актыўным садзейнічанні насельніцтва былі ўстаноўлены шэсць няўлічаных пахаванняў з 20-ю астанкамі воінаў Чырвонай Арміі. Усе яны ўрачыста перапахаваныя. Удалося ўстанавіць асобы васьмі воінаў, пахаваных у аграгарадку Мішневічы.
 “Не страціць сваіх  маштабаў пошукавая работа і далей, – даў абяцанне мясцовым жыхарам, дэлегацыям ад працоўных калектываў, прадстаўнікам грамадскіх арганізацый, вучням і пенсіянерам – усім, хто сабраўся на брацкіх могілках у Тропіне, ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі. – Кім яны былі, дзе нарадзіліся, які жыццёвы шлях прайшлі да моманту гібелі на шумілінскай зямлі, мы, на жаль, ужо не даведаемся. Аднак абсалютна дакладна можна сказаць, што гэта былі людзі, адданыя сваёй Айчыне, якія ўсталі на абарону са зброяй у руках і далі дастойны адпор ворагу коштам свайго жыцця”.
 Горыччу і смуткам былі напоўнены выступленні ўсіх, хто браў слова на мерапрыемстве. “Гасподзь ведае іх імёны”, – заўважыў благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй айцец Фёдар Пучынскі. Прадстаўнікі царквы правялі жалобны абрад пахавання. Труны з астанкамі воінаў нарэшце апусціліся ў зямлю. Кожны кінуў услед тры сімвалічныя жменькі зямлі. Яшчэ на адзін памятны знак з надпісам “Вечная памяць воінам, якія загінулі ў баях за Радзіму” на Шуміліншчыне стала больш. На свежую магілу ляглі вянкі і кветкі, птушкі сарваліся з дрэваў пад гукі ўрачыстых залпаў. Людзі змахвалі слёзы, ваенныя прайшлі ўрачыстым маршам, раўняючыся на герояў вайны.
 Мірнае жыццё працягваецца. Дзякуючы гэтым пяці салдатам, дзякуючы ўсім, хто ляжыць сёння ў зямлі, вядомым і невядомым.

 

 

 

 

 


На могилу дяди, погибшего при освобождении Шумилинского района, приехали из далёкого сибирского Тобольска

Апошнім часам цікавасць да гісторыі сваёй сям’і, да  сваіх продкаў пачынае абуджацца сярод моладзі. Пачынае вяртацца гістарычная памяць. Напэўна, гэта адбываецца на генетычным узроўні, бо нельга жыць чалавеку адарванаму ад сваіх каранёў. Няўтульнае такое жыццё, няпоўнае.
 Практычна ў кожнай сям’і пакінула свой след Вялікая Айчынная вайна. Гэтыя словы сталі нейкім шаблонам, але ад гэтага не перасталі быць праўдай. Абуджэнню гістарычнай памяці спрыяе і змяненне адносінаў да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пасля гадоў бяспамяцтва, вяртанне пашаны да подзвігу ваеннага пакалення, якое выратавала свет ад нацысцкай пагрозы. Дзякуючы аб’яднанай базе даных “Мемарыял” і яе сайту www.obd-memorial.ru стала магчымым даведацца пра лёс сваіх дзядоў і прадзедаў самім, без запытаў і доўгіх чаканняў з ваенных архіваў.
 На шумілінскай зямлі пахаваны больш за  дзесяць тысяч воінаў, якія вызвалялі нашу краіну. Штогод наведаць магілы родных прыязджаюць у наш раён з усіх куткоў былога Савецкага Саюза. Вось і сёлета ў канцы красавіка завіталі на шумілінскую зямлю Аляксандр Дзмітрыевіч і Святлана Уладзіміраўна Мельнікавы з далёкай Сібіры, з горада Табольска Цюменскай вобласці. Прыехалі да дзядзькі Аляксандра – Івана Фёдаравіча Мельнікава, пахаванага на брацкіх могілках у Дворышчы Сіроцінскага сельсавета.
Іван Фёдаравіч Мельнікаў нарадзіўся 2 лютага 1925 года ў вёсцы Савіна Табольскага раёна Омскай вобласці (цяпер Цюменскай). У лютым 1943 года 18-гадовы хлопец быў прызваны ў армію і накіраваны на фронт. Служыў у 234-й стралковай дывізіі. Можна меркаваць, што малады сібірак вызначаўся баявымі здольнасцямі, бо яму было прысвоена званне малодшага сяржанта, ён прызначаны камандзірам аддзялення. Але 31 снежня, варожая куля абарвала жыццё юнака, які так і не сустрэў свой 19-ты дзень нараджэння.
 Да апошняга часу родныя не ведалі, дзе пахаваны Іван Мельнікаў, бо ў “пахаванцы”  было сказана: “Загінуў у Беларусі”. Без удакладненняў.  Толькі ў 2009 годзе Святлана Уладзіміраўна знайшла ў АБД “Мемарыял” імя І. Ф. Мельнікава, даведалася, дзе ён пахаваны. Не дажылі да гэтага часу ягоныя бацькі і брат. А сям’я пляменніка Аляксандра вырашыла наведаць магілу дзядзькі, аддаць даніну павагі. Яшчэ ў 2009 звязаліся з ідэалагічным аддзелам Шумілінскага райвыканкама,  дамовіліся пра візіт. Прыехаць змаглі толькі сёлета.
 І вось брацкае пахаванне ў Дворышчы – каля дарогі ў полі невялікі гай бяроз, сярод якіх хаваецца строгі помнік і доўгія рады мемарыяльных пліт з прозвішчамі. Тут пахавана больш за 1500 савецкіх салдат. У снежні 1943 года разгарнуліся баі ў ходзе Гарадоцкай наступальнай аперацыі 1-га Прыбалтыйскага фронту. У адным з баёў, ужо напрыканцы наступлення, і загінуў Іван Мельнікаў. У данясенні аб стратах 234-й стралковай дывізіі за студзень 1944 года  (у якім ёсць і прозвішча І. Ф. Мельнікава) значыцца загінуўшымі і прапаўшымі без весткі 110 чалавек сяржанцкага і 201 – радавога саставу з усіх куткоў Расіі – Чалябінская, Омская, Архангельская, Яраслаўская, Тамбоўская, Горкаўская, Чкалаўская (цяпер Арэнбургская) і іншыя вобласці, Удмурцкая і Башкірская АССР, Краснаярскі і Алтайскі краі.
 Аляксандр Дзмітрыевіч і Святлана Уладзіміраўна Мельнікавы ўскладаюць кветкі на пліту з імем роднага, запальваюць памінальную свячу, высыпаюць зямлю, прывезеную з радзімы байца, забіраюць з сабой жменю беларускай зямлі, каб пасыпаць на магілу бацькоў Івана. Аляксандр Дзмітрыевіч прымацоўвае фатаграфію І. Ф. Мельнікава з датамі нараджэння і смерці. Хвіліны маўчання і малітвы…
 Падчас свайго візіту на Шуміліншчыну Мельнікавы наведалі Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей і яго філіял – Обальскі музей камсамольскага падполля, пабывалі ў Шумілінскай школе №1, прагуляліся па райцэнтру. “Мы вельмі ўражаны такім цёплым прыёмам, – адзначалі Святлана Уладзіміраўна і Аляксандр Дзмітрыевіч. – Вялікі дзякуй беларускаму народу за павагу і пашану да воінаў Вялікай Айчыннай, за дагледжаныя пахаванні. Менавіта гэта і ёсць патрыятызм – калі моладзь памятае пра сваіх дзядоў, ведае і шануе іх подзвіг. У Расіі таксама Дзень Перамогі стаў адным з галоўных святаў, які адзначаецца шырока і практычна ўсімі – ад ветэранаў да дзяцей і падлеткаў”.


В интернете размещена база данных «Белорусские деревни, уничтоженные в годы Великой Отечественной войны»
       Электронная база, размещенная на сайте db.narb.by, подготовлена в рамках проекта "Повышение статуса спасшихся жителей сожженных белорусских деревень", осуществляемого при поддержке германского фонда "Память, ответственность и будущее". При подготовке использовались документы Национального архива Республики Беларусь, областных и зональных государственных архивов Беларуси, архивов России.
Как сообщил главный архивист Национального архива Вячеслав Селеменев, на сегодня база содержит сведения о 5445 белорусских деревнях, уничтоженных полностью или частично с населением или без жителей.
    Электронная база данных построена по алфавитному принципу и состоит из двух частей: информационной и иллюстрационной. Информационная часть базы содержит: название населенного пункта; современную административную подчиненность; военную советскую административную подчиненность; количество накануне войны дворов и населения; количество уничтоженных дворов и населения; дату уничтожения; послевоенную судьбу деревни (восстановлена или не восстановлена); поисковые данные источников.
   Иллюстрационная часть базы данных содержит документы различных форматов, подтверждающие факты сожжения: цифровые копии архивных документов; звукозаписи Белорусского государственного архива кинофотофонодокументов; фотографии памятников, установленных на местах уничтоженных деревень; текстовые записи и звуковые файлы воспоминаний спасшихся жителей сожженных деревень.
  Селеменев отметил, что работа по уточнению списка сожженных деревень, наполнению базы информацией продолжается. "Есть еще архивы КГБ, к которым нам доступ закрыт, немецкие архивы, другие источники. Предстоит еще большая работа", — сказал он.

Rating All.BY