Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Интернет-ресурсы
Погода на rp5.ru
Главная  >  Заготовка кормов 2013
Заготовка кормов 2013

Владимир Мазанков и его «Ягуар»

У час уборкі кукурузы Уладзімір Аляксандравіч Мазанкоў з ААТ “Лаўжанскае” становіцца ў гаспадарцы ледзь не  адным з самых галоўных. На яго спадзяюцца. Сам механізатар, які працуе ў сельскай гаспадарцы “ўсё жыццё”, з надзеяй глядзіць на свой “Ягуар”, рэгулюе яго, змазвае перад пачаткам рабочага дня і думае: хоць бы не падвёў. Уладзімір Мазанкоў разумее, што ад  вынікаў ягонай работы будзе залежыць работа (а, значыць, і заробак) іншых механізатараў, якія працуюць на адвозцы і трамбоўцы.  А гаспадарцы, якая мае жывёлагадоўчы комплекс,  нарыхтаваць сіласу трэба многа – больш за дваццаць тысяч тон.
 Закладзены тры сіласныя траншэі. І калі мы прыехалі на поле ва ўрочышча Гаравыя, тут кіпела работа. Магутны “Ягуар” практычна поўнасцю хаваўся ў высокай кукурузе, здалёк бачна было толькі, як здробнены корм сыплецца ў прычэп трактара. За якія сем-дзесяць хвілін напаўняўся паўнюткі ПІМ. Ішла бесперапынная нарыхтоўка кармоў. Лепшыя механізатары на адвозцы Міхаіл Шуміла, Уладзімір Дзюсупаў, Аляксандр Галуза паспявалі зрабіць за дзень да паўтара дзясятка рэйсаў да сянажнай траншэі і назад.
 Па нашай просьбе гаспадар “Ягуара” на некалькі хвілін перапыняе сваю работу. Пытаемся ва Уладзіміра Мазанкова пра сёлетні ўраджай. “Вышэй чалавечага росту – значыць, ураджай што трэба! – ацэньвае механізатар.  – Цэнтнераў трыста з гектара будзе! Кукуруза значна лепшая, чым у мінулым годзе. Такую і ўбіраць любата”.
 Аграном  ААТ “Лаўжанскае” Валянціна Самародава сказала ўхвальнае слова пра У. А. Мазанкова, які перавыконвае дзённую норму выпрацоўкі больш як у тры разы. Пяць МТЗ ледзь спраўляюцца адвозіць сілас. “Спадзяемся, Уладзімір Мазанкоў у гэтым годзе будзе лепшым па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу не толькі ў раёне, але і ў вобласці і рэспубліцы,  – кажа Валянціна Уладзіміраўна. –  І мы плануем адправіць яго ў трэці раз на рэспубліканскія “Дажынкі”.  Усяго на рахунку механізатара за перыяд нарыхтоўкі кармоў больш за 24 тысячы тон  зялёнай масы”.



 Хозяйства Шумилинского района приступили к уборке кукурузы

Хто бачыў сёлета кукурузнае поле ля вёскі Засіннікі, адназначна можа сказаць: “Урадзіла!” Так, кукуруза вышынёю больш за два метры стаяла тут  шчыльнай сцяною. Гэта плён работы агранамічнай службы.  І галоўны аграном УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” М. Я. Маліноўскі вельмі задаволены такім ураджаем. “На гэтым полі ўзялі амаль пяцьсот цэнтнераў з гектара”, – з гордасцю кажа  Міхаіл Ягоравіч.  А ўраджайнасць кукурузы па гаспадарцы – 298 ц/га (па раёне  – 266  цэнтнераў).
 На раніцу 9 верасня ў “Шумілінскім райаграсэрвісе” ўбралі 44% кукурузы  (234 гектары з 800 засеяных). Па тэмпах работы гаспадарка ў лідарах. І сакрэт вельмі просты: у райаграсэрвісе першымі ў раёне (у пачатку мая) пачалі сеяць кукурузу, яна раней выспела, значыць, раней змаглі прыступіць і да ўборкі.
 “На ўборцы кукурузы працуюць добрыя механізатары, – кажа дырэктар “Шумілінскага райаграсэрвісу” У. А. Арлоў. – На кормаўборачным камбайне рупіцца Міхаіл Мануйка. Вельмі стараецца: пры норме 240 тон перавыконвае план у два разы”.  Ухвальнае слова Уладзімір Антонавіч сказаў і пра механізатараў на адвозцы – Сяргея Жандарава і Рыгора Кавалёва.
 Асобная гаворка пра  механізатара Ігара Шытава. Ён працуе ў гаспадарцы больш за дзесяць гадоў. “Зараз працую на кормаўборачным камбайне, падбіраю на полі салому, якую адвозяць на сіласныя траншэі”, –  коратка кажа Ігар пра сваю работу. За дзень на рахунку механізатара – да пяцідзесяці тон саломы. Сіласныя траншэі ў гаспадарцы кладуць па асобнай тэхналогіі, якую называюць “слаёным пірагом”. А назва такая, таму што ў траншэі чаргуюцца слаі сіласу і саломы. “Такая тэхналогія апраўдана, – кажа М. Я. Маліноўскі. –  Бо кукуруза зараз вельмі сакавітая і пры трамбоўцы “траншэі плачуць”. А так салома ўсмоктвае сок. Атрымліваецца і карысны корм для жывёлы, і траншэі герметычныя і прыгожыя.”
 У райаграсэрвісе ўжо заклалі тры сіласныя траншэі агульнай вагою амаль сем тысяч тон.  На думку кіраўніцтва гаспадаркі, работа ідзе роўна і зладжана. Асноўная праблема – паломка тэхнікі. Часам і камбайн падводзіць, і ПІМы псуюцца. Таму гаспадарка чакае шэфаў з “Віцебскгандальбуд”, якія на гэтым тыдні абяцалі прыслаць на падмогу МАЗ.


 

Хлеборобы Витебщины намолотили миллион тонн зерна

21 жніўня Віцебская вобласць пераадолела мільённы рубеж у намалоце збожжа. Па даных Мінсельгасхарчу Беларусі на гэты дзень у краіне было ўбрана 94,6% плошчы збожжавых, агульны намалот склаў 6 мільёнаў 918 тысяч тон пры ўраджайнасці 32,4 ц/га. Рубеж у мільён тон перавысілі ўсе вобласці за выключэннем Гомельскай.
 Практычна завершана ўборачная ў Магілёўскай (убрана 98,2%, намалот склаў 1100,7 тыс. тон, ураджайнасць – 37,1 ц/га), Брэсцкай (97,5%, 1059,6 тыс. тон, 31,8 ц/га) і Гомельскай (97%, 867,6 тыс. тон, 27,1 ц/га) абласцях. Наблізіліся да завяршэння жніва хлебаробы Гродзенскай вобласці (95,4%, 1249,1 тыс. тон, 39 ц/га). Менш за 10% плошчаў засталося ўбраць аграрыям Мінскай (92,6%, 1636,6 тыс. тон, 36,1 ц/га) і Віцебскай (90,1%, 1005,1 тыс. тон, 24,4 ц/га) абласцей.
 Пачалася ўборка кукурузы на зерне. Сёлета для “каралевы палёў” выдзелена 270 тысяч гектараў, з якіх плануецца сабраць каля 2 мільёнаў тон зерня. Некаторыя гаспадаркі Брэсцкай і Гомельскай абласцей ужо прыступілі да яе ўборкі.

 


 

Евгений Бровкин из «Шумилинского райагросервиса» – один из лидеров жатвы

Яўген Броўкін працуе на камбайне шосты год. І кожны год  прозвішча камбайнера сярод  перадавікоў жніва.
Вось і сёлета Яўген сярод лепшых у раёне. На 15 жніўня на КЗС-1218 ён намалаціў 666 тон збожжа. Па тэмпах намалоту Яўген Броўкін – другі ў раёне (пасля Сяргея Гоманава).
 “Працую на пару з Віталем Краўчанкам, – кажа механізатар. – За дзень намалочваем па 30-40 тон зерня. У машыну з прычэпам змяшчаюцца чатыры бункеры ячменю, гэта прыкладна дваццаць тон. Ураджай сёлета не вельмі шчодры, быў бы колас багацей, была б ужо і тысяча”.
 На думку дырэктара гаспадаркі У. А. Арлова, Яўген Броўкін  – адзін з самых надзейных механізатараў “Шумілінскага райаграсэрвісу”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Перавёз 1000 тон
Першым у раёне перавёз тысячу тон зерня вадзі-цель УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” Андрэй Клюеў (на здымку).
На раніцу  12 жніўня на ягоным рахунку было 1174 тоны збожжа.
Учора перадавіка прама на полі віншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В. В. Юхнавец і дырэктар гаспадаркі У. А. Арлоў. Ад райкама прафсаюза Андрэю Клюеву ўручылі  падзяку, футболку і кепку, а таксама грашовую прэмію. Вадзіцель стаў тысячнікам другі раз.
 Стаў тысячнікам і Аляксандр Баранаў з “Шумілінскага райаграсэрвіса”, які на сваім МАЗе таксама перавёз тысячу тон збожжа.

 

 

 


 

 

 


У лідарах – Мікалаі
Жнівеньскі прыпар. У такі час камбайнеры працуюць ад цямна да цямна.
 “Стараюцца ўсе, кажа дырэктара ААТ “Прыазёрны мір“ А. М. Пытко. – А ў лідарах Мікалай Карнілаў і Мікалай Шармуха. Экіпаж камбайнераў на 12 жніўня  намалаціў 565 тон зерневых і зернебабовых”. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у раёне. Прозвішча старшага камбайнера Мікалая Карнілава занесена на раённую дошку Гонару, зацверджаную ў газеце “Герой працы”.
 Два Мікалаі разам на адным камбайне працуюць першы год. Але адзін аднаго разумеюць з паўслова. Мікалай Карнілаў ўжо навучыў свайго малодшага калегу многім прамудрасцям камбайнерскай справы.
 М. Ф. Карнілаў – вопытны камбайнер. Сёлетняе жніво для яго пятнаццатае. Прычым, апошнія пяць гадоў быў у раёне тысячнікам. Думаецца, сёлетняе жніво падорыць камбайнеру не менш як тысячу.

 

 

 


Сам сеяў, сам і ўбірае
З  Мікалаем Жыгуным, адным з маладых механізатараў “Прыазёрнага міру”,  сустракаліся мы і падчас пасяўной. Тады Мікалай сеяў яравыя зерневыя. “Вось пасею, прыйдзе час – і ўбіраць сам буду”, – усміхаўся Мікалай.
 І вось гэты час прыйшоў. Працуе Мікалай старанна. На яго рахунку  – 404 тоны зерня, хлопец лідзіруе сярод маладзёжных экіпажаў раёна.
Пяты сезон Мікалай Жыгуноў працуе на КЗС-1218  без другога камбайнёра.
“Аднаму лепш, – лічыць хлопец. –  Я спраўляюся, бо на камбайне яшчэ ў дзяцінстве працаваў з бацькам, ён навучыў мяне  ўсяму.
У сярэднім намалочваю за дзень 30 тон зерня, а ў самы напружаны дзень – да 60 тон”.

 

 

 

 

 

 


 

 

Курс – на тысячны рубеж
Механізатары УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” Генадзь Якаўлеў і Сяргей Гоманаў (на здымку)  лідзіруюць па намалоту зерня. На раніцу 5 жніўня на іх рахунку было 455 тон.
Хлопцы працуюць на  КЗС-1218 разам тры гады. І разам ўсё у іх атрымліваецца: летась былі ў ліку камбайнераў-тысячнікаў, сёлета імкнуцца пераадолець гэту планку.  Дарэчы, для вопытнага механізатара  Сяргея Гоманава сёлетняе жніво васямнаццатае, у тым ліку дзесяць сезонаў механізатар быў тысячнікам.

 

 

 

 

 

 


"Нязжатая паласа"
Жніво. Налітыя каласы схілілі цяжкія галовы ў чаканні свайго галоўнага часу. Чакаюць сёння камбайн, а не жняю, якая схілялася ў паклоне перад кожным коласам. Але вось гэтыя каласы, што вы бачыце на здымку, камбайн праляцеў і не заўважыў, ён паспяшаўся далей, спаборнічаючы з іншымі за цэнтнеры і тоны. Што яму гэтыя нязжатыя палоскі, схіленыя ветрам да самай зямлі?!
 А як жа якасць? Як бітва за кожны вырашчаны колас? Што гэта – проста прыгожыя словы? Пытанні адрасуем дырэктару УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” У. А. Арлову, бо менавіта на палетках гэтай гаспадаркі (як раз насупраць Светласельскага) мы ўбачылі такую карціну ўборкі.
 У. А. Арлову непрыемна адказваць на такія рытарычныя пытанні, ён ужо сабраў на полі ўсіх камбайнераў, усіх семярых, хто тут працаваў, загадаў вярнуцца і ўбраць агрэхі. А за няякасную работу прыняў рашэнне на 50% знізіць аплату працы за 29 ліпеня...
 Нялёгка даецца хлеб. Пакуль зямлю падрыхтуеш, пакуль зерне возьме сілу, пакуль песціш яго... І вось ён ураджай. І так хочацца ўбраць яго хутчэй, вырываючы кожную пагодлівую хвіліну. Але як бы ні спяшаліся, як бы не спаборнічалі хлебаробы, права працаваць абы-як ніхто не даваў.
 Гэта яшчэ раз падкрэсліў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, праводзячы 29 ліпеня аператыўную нараду з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў.
 Дарэчы, з такіх вось агрэхаў, як у “Шумілінскім райаграсэрвісе”, раён можа намалаціць не адну машыну збожжа, сельгаспрадпрыемствы могуць дапамагчы, напрыклад, у будаўніцтве праваслаўнага храма ў Шуміліне, падкрэсліў кіраўнік раёна, працягваючы нараду на будаўнічай пляцоўцы царквы. Тут, на месцы, было вырашана, што кожная гаспадарка ахвяруе машыну збожжа на будаўніцтва храма.
______________________________________________________________________________

ЛИДЕРЫ
НА УБОРКЕ РАПСА 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гомонов Сергей Владимирович,
механизатор КУПП "Шумилинский райагросервис" на КЗС 1218 убрал 217т рапса

Карнилов Николай Федорович,
механизатор ОАО "Приозерный мир" на КЗС 1218 убрал 208т рапса                             

Коропа Виталий Николаевич,
механизатор КУПП "Шумилинский райагросервис" на КЗС 1218 убрал 152т рапса

Приставко Дмитрий Геннадьевич,
механизатор КУПП "Шумилинский райагросервис", перевезший 303т рапса


                                   Убіраем азімы рапс
 На мінулым тыдні  раён прыступіў да ўборкі азімага рапсу, усяго трэба ўбраць 1577 гектараў.
 “На раніцу 15 ліпеня ўбрана 383 гектары або 24% да патрэбнага, – кажа начальнік аддзела інтэнсіфікацыі і вытворчасці райсельгасхарчу  Р. Ф. Прасветаў. – Сярэдняя ўраджайнасць – 16 цэнтнераў з гектара, крыху вышэй сярэднераённай (да 18 цэнтнераў з гектара) – у “Прыазёрным міры” і “Шумілінскім райаграсэрвісе”. За дзень адзін камбайнер паспявае справіцца з 10-12 гектарамі”.
 Першымі да ўборкі азімага рапсу ў гэтым годзе  прыступілі ў “Шумілінскім райаграсэрвісе”. З  230 гектараў убралі 160, гэта 70% ад запланаванага. На ўборцы рапсу працуюць чатыры камбайны. Як сцвярджаюць спецыялісты райсельгасхарчу, работа тут арганізавана добра – на гэтым тыдні ўборка рапсу  фінішуе.
 На мінулым тыдні рапс таксама ўбіралі ў “Прыазёрным міры” і “Ляжнях” (тут увабраліся ў палову”), у “Прыдзвінскім”  убралі 14% да патрэбнага. А вось у “Сіроцінскім” да ўборкі прыступілі толькі  ў нядзелю – за  адзін дзень 14 ліпеня паспелі ўбраць толькі дзевяць гектараў.
 У астатніх гаспадарках да ўборкі рапсу яшчэ не прыступалі. Асноўная прычына, якую называюць кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў – недастатковая спеласць  рапсу. А прычына гэтаму – вясной спазніліся з сяўбой. Пры гэтым засталіся ў пройгрышы ва ўсіх сэнсах. У той час, калі “Шумілінскі райаграсэрвіс” здаў на маслаэкстракцыйны завод у Віцебск  119 тон рапсу, “Прыазёрны мір” – 40 тон, у “АграБаравінцы”  яшчэ не заробілі на рапсе ні капейкі. А заробкі абяцаюць быць важкімі:  адна тона  харчовага рапсу каштуе 3,5 мільёна рублёў.  


         

 ЛУЧШИЕ НА ЗАГОТОВКЕ КОРМОВ ИЗ ТРАВ ПЕРВОГО УКОСА

Подбор зеленой массы

Новик А.А., механизатор КУСП "Мишневичи" на КВК 800 подобрал 9672 тонны

Мазанков В.А., механизатор ОАО "Ловжанское" на Ягуаре 850 подобрал 9549 тонн

На отвозке зеленой массы

Шумило М.Л., механизатор ОАО "Ловжанское" на МТЗ 1221 ПС 45 перевез 4806тонны.

На косьбе трав

Новиков С.С., механизатор ОАО "Ловжанское" на МТЗ 82 КДН 2.6 скосил на площади 642 га


Благодарности и премии от профсоюза получили за заготовку кормов
лучшие механизаторы Шумилинского района

       15 ліпеня, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В. В. Юхнавец і галоўны спецыяліст Л. Г. Варкун віншавалі лепшых механізатараў раёна па выніках першага ўкосу.
      Падзякі  райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі атрымалі Аляксандр Новік –  механізатар з КУСГП “Мішневічы, які падабраў 9672 тоны зялёнай масы, з ААТ “Лаўжанскае” Уладзімір Мазанкоў, які падабраў 9549 тон зялёнай масы, Міхаіл Шуміла, які перавёз 4806 тон “зялёнкі”, Сяргей Новікаў, які скасіў 642 гектары  травы.


Тэмп у рабоце задае Шуміла
                                                                Па выніках першага ўкосу, які быў падведзены на мінулым тыдні, Міхаіл Шуміла з ААТ “Лаўжанскае” прызнаны лепшым сярод механізатараў вобласці па перавозцы зялёнай масы. На рахунку нашага земляка 4806 тон.


 Так, менавіта Міхаіл задае тэмп у рабоце  не толькі лаўжанскім, але і ўсім  механізатарам раёна. На яго раўняюцца, з яго бяруць прыклад.
 Кіраўніцтва ААТ “Лаўжанскае” называе М. Л. Шумілу сапраўдным прафесіяналам.

Ён выдатна спраўляецца з перавозкамі на сваім МТЗ-1221, за дзень можа перавезці да 200 тон зялёнай масы. І дзесяцігадовы трактар у механізатара выглядае як новенькі.
 М. Л. Шуміла і ў мінулыя гады быў у лідарах.  На рэспубліканскіх “Дажынках” пабываў двойчы: у 2009 годзе ў Кобрыне,  а праз год – у Лідзе. Не будзем загадваць, але ж вельмі хочацца, каб і сёлета   “Дажынкі-2013” у Жлобіне не абышліся без Міхаіла Шумілы.

Чакаем!

 

 


Актуальный репортаж. Подготовка к жатве в хозяйствах Шумилинского района


 Жніво. Яно не за гарамі. У сельгасгаспадарках раёна поўным ходам ідзе падрыхтоўка да гэтай адказнай кампаніі.
 “У гаспадарках раёна налічваецца ўсяго 21 зернеачышчальны сушыльны комплекс,  поўнасцю гатовы да жніва 16, – паведаміў рэдакцыі намеснік начальніка  райсельгасхарчу С. Б. Завадскі.  –  З  75 зернеўборачных камбайнаў раёна гатовы выехаць на палеткі 59 (дадзеныя на 6 жніўня – аўт.), гэта 84%  да патрэбнага.  Самыя вялікія камбайнавыя паркі ў  ААТ “Лаўжанскае” і “Шумілінскім райаграсэрвісе” – па дзесяць КЗСаў. Ва ўсіх гаспадарках стараюцца адрамантавацца як мага хутчэй. Работу ўскладняе тое, што сёлета не выдзелены бюджэтныя грошы на рамонт. Гаспадаркі выдаткавалі сродкі на самае неабходнае.  Аднак па-ранейшаму  не хапае рамянёў, вентылятараў, гідраходаў, паддонаў і іншых запчастак на камбайны на суму каля 1,5 мільярда рублёў”.
 А час прыспешвае.  Дзесьці на працягу тыдня павінны выехаць на ўборку азімага рапсу, якога сёлета пасеяна ў раёне 1617 гектараў,  дадае начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў.
 “Так, стаіць на пагодзе, рапс на падыходзе” – кажа дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” У. І. Дзятлаў, чыю гаспадарку мы наведалі на мінулым тыдні разам  са старшынёй  райкама прафсаюза работнікаў АПК  В. В. Юхнаўцом  і галоўным спецыялістам Л. Г. Варкун. Задача работнікаў прафсаюза – праверыць, як ідзе падрыхтоўка да жніва ў плане тэхнікі бяспекі і аховы працы, ці захоўваюцца ўмовы калектыўнага дагавору пры выплаце заработных плат і прэмій. “Дакументацыя па ахове працы ў “Прыдзвінскім” у парадку, ёсць толькі дробныя заўвагі па афармленні, – кажа В.В. Юхнавец. – Кіраўніцтва акцыянернага таварыства паклапацілася пра пакупку спецадзення для сваіх работнікаў.  Цяпер некалькі слоў па супрацьпажарнай тэхніцы бяспекі. У гэтым накірунку ў “Прыдзвінскім” закуплена неабходнае. Адзіная заўвага  – вогнетушыцелі, якія здадзены на запраўку ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях, яшчэ не забралі”.
 Разам з галоўным аграномам гаспадаркі Р. С. Гарлачовай мы наведалі цэнтр рамонтных работ  –  майстэрню ў Крывым Сяле.  Тут кіпела работа. Зваршчыкі, токары, механізатары – кожны займаўся сваёй справай. Самыя маладыя камбайнеры  – Дзмітрый Бязрукаў і Дзмітрый Лучкін – чаравалі над сваімі КЗСамі. “Ды мне засталося толькі зерневы элеватар замяніць, гэта зраблю самастойна”, – кажа Дзмітрый Бязрукаў, які чацвёртае жніво працуе на  камбайне і беражэ яго як свой ўласны.  Ягоны цёзка Дзмітрый Лучкін летась першы год сеў за руль камбайна. Кажа, што спадабалася. І сёлета абодва будуць трымаць курс на тысячныя намалоты.
 “Прыдзвінскі”  ў канцы мінулага тыдня  ўжо быў гатовы накіраваць адрамантаваныя  КЗСы  на ўборку азімага рапсу, якога ў гаспадарцы пасеяна 240 гектараў.


Атрымаць 180 тон насення
 Перад гаспадаркамі раёна пастаўлена задача нарыхтаваць на  зімова-стойлавы перыяд  па 38 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы. Задача пасільная, у раёне хапае палеткаў для касьбы. Але ці хапае  шматгадовых траў? Спецыялісты райсельгасхарчу паведамілі, што сёлета падсеяна чатыры тысячы гектараў траў. А каб у наступным годзе было ўласнае насенне, у кожнай гаспадарцы выдзелены насенныя ўчасткі. Так што ў наступным годзе можна будзе зэканоміць грошы. Для параўнання: сёлета ў раёне купілі 7,9 тоны насення канюшыны па 18,5 мільёна за кожную.
 Па словах А. А. Шалюты, начальніка раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін, у гэтым годзе  пакінуты на насенне 1138 гектараў шматгадовых траў  (у тым ліку 75 гектараў бабовых). На кожным насенным участку стаяць шыльды з назвай культуры. Пераважаюць канюшына (яе пасеяна ў раёне 574 гектары), купкоўка, цімафееўка, аўсяніца.  Больш за ўсіх насенных  палеткаў – па 155 гектараў – у КУСГП “Мішневічы” і ААТ “Лаўжанскае”.
 “Так, мы трымаем накірунак на шматгадовыя травы, – кажа дырэктар ААТ “Лаўжанскае” В. М. Долгі. – Іх вырошчванне эканамічна апраўдана, бо растуць на адным месцы па 4-5 гадоў, можна атрымліваць ураджай з двух-трох укосаў. Ды і па харчовых якасцях шматгадовыя травы не ўступаюць аднагадовым, галоўнае – убраць своечасова.  У гэтым годзе падсеялі амаль 700 гектараў шматгадовых траў. Ставім задачу кожны год па максімуму праводзіць перазалужэнне палеткаў.  У нашай гаспадарцы  растуць цімафееўка і купкоўка. А яшчэ пасеялі 72 гектары чырвонай канюшыны. Увогуле бабовыя культуры вельмі карысныя, бо ўтрымліваюць многа бялку і насычаюць глебу азотам”.
 З  бабовых шматгадовых траў на палетках раёна растуць яшчэ  люцэрна, соя, гарох, віка, пялюшка. А ў “Мішневічах” у гэтым годзе пасеялі новую для нашага раёна культуру  фестулоліум – гібрыд аўсяніцы і райграсу. Калі фестулоліум апраўдае надзеі мішневіцкіх аграномаў, то вырошчваць яго будуць і ў астатніх гаспадарках раёна.
 Усяго ў гэтым годзе па раёне плануюць атрымаць 180 тон насення шматгадовых траў, у тым ліку 75 тон бабовых,  падлічыў  начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў. І хоць гэтага насення будзе малавата, каб засеяць запланаваныя палеткі ў наступным годзе, але ж вырошчванне шматгадовых траў гэта крок наперад.


Заготовка кормов в Шумилинском районе: КУСХП «Сиротинский»

“А травы сёлета добрыя!”
 Касьба траў у “Сіроцінскім” арганізавана нядрэнна, расказаў рэдакцыі газеты начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў. Па зялёнаму жніву гаспадарка на другім месцы ў раёне:  на 28 чэрвеня тут скошана  96 % да патрэбнага (сярэднераённы паказчык – 79,6 %), на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана амаль 14 ц кармавых адзінак. Адзін з лепшых механізатараў “Сіроцінскаага” – А. А. Нікіценка (на здымку), ён працуе на КВК-800.
 “А травы сёлета добрыя! – кажа Аляксей Аляксандравіч. – Вось на гэтым полі (гаворка вялася ва ўрочышчы Ласвіцкія – аўт.)  урадзіла канюшына. Такую траву ўбіраць ў ахвоту. За гэта дзякуй агранамічнай службе і ўсім, хто своечасова падкормліваў і даглядаў палеткі”.
 А. А. Нікіценка на сваім КВК-800 падбірае і здрабняе зялёную масу.  Даведзеныя планам 140 тон робіць за дзень па 300-400. “Усе механізатары стараюцца, – кажа в. а. галоўнага агранома Алеся Антонава. – Касавіца – гэта той час, калі механізатар можа заробіць за дзень па 300 і больш тысяч рублёў.  Добра працуюць Аляксандр Раманятаў на падборцы і здрабненні зялёнай масы, з граблямі – Аляксандр Макулькін, з касой – Мікалай Прышчэпаў. Стараюцца хлопцы і на адвозцы зялёнай масы”.
 Асобная гаворка пра тых, хто заняты на трамбоўцы сянажных траншэй. Падчас нашага прыезду траншэю закладвалі ля фермы Зямцы. Працаваў на трамбоўцы механізатар Максім Сініла. А на начную трамбоўку заступаў Васіль Лявонаў. “Трамбоўку вядзём кругласутачна,– тлумачыць А. Антонава. – Па тэхналогіі. У начную змену ля траншэі абавязкова дзяжураць спецыялісты. Перад гаспадаркай стаіць задача не проста нарыхтаваць сянаж, а нарыхтаваць высокаякасны корм, каб былі надоі і прывагі”.

Rating All.BY