Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Интернет-ресурсы
Погода на rp5.ru
Главная  >  Новости
Новости района
27.11.2017
У суботу, 25 лістапада ў райцэнтры прайшла традыцыйная раённая спартакіяда сярод работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

За перамогу змагаліся 9 каманд (8 каманд сельгаспрадпрыемстваў раёна і каманда райсельгасхарчу).

На ўрачыстым адкрыцці спартакіяды прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, намеснік старшыні райвыканкама Алег Быкаў. Спартыўных і працоўных перамог, бескампраміснай барацьбы пажадаў ўдзельнікам мерапрыемства начальнік райсельгасхарчу Віталь Коваль.

Адкрывалі спартыўную праграму спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі. У многіх камандах на стральбу “выйшлі” кіраўнікі прадпрыемстваў, дарэчы, яны паказалі вельмі годныя вынікі. У камандным заліку на першае месца настралялі “Ляжні”. 

 Было што паглядзець на  спаборніцтвах па настольным тэнісе. Сабраўся цікавы склад удзельнікаў, як вынік – цікавыя і непрадказальныя гульні. Перамогу святкавалі аматары “малой ракеткі” з “Прыазёрнага міру”. 

 Спаборніцтвы па шашках падарылі вострую барацьбу. Кожны з шашыстаў жадаў унесці ў камандны скарбонку як мага болей заліковых ачкоў. Лепшы вынік прадэманстравала каманда ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Хапіла інтрыгі і на лёгкаатлетычнай эстафеце. У ёй самы хуткі час паказалі спартсмены з “Сіроцінскага”.

Пасля чатырох відаў спорту шэсць каманд – “Райаграсэрвіс”, “Сіроцінскі”, “Прыазёрны мір”, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, “АграБарвінка”  і “Прыдзвінскі” – прэтэндавалі на перагу ў спартакіядзе. Так што апошнія два віды – валейбол і канат – павінны былі расставіць усе кропкі над “і”.

У няпростай барацьбе перамогу вырвалі валейбалісты “Райаграсэрвісу”, якія ў фінальнай сустрэчы былі мацней за каманду райсельгасхарчу. Затое ў спаборніцтвах па перацягванню каната перамагла каманда ўпраўлення.

Па выніках спартакіяды першае месца заваявала каманда ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. “Прыазёрны мір” і “Сіроцінскі” набралі аднолькавую колькасць ачкоў і толькі па дадатковых паказчыках другое месца дасталося “Прыазёрнаму міру”, а трэцяе – “Сіроцінскаму”.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 

Остальные новости рубрики >>
Rating All.BY