Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 5-70-45

Горячая линия:
8 (02130) 5-70-45 c 8.00 до 20.00

E-mail:
shumric@vitebsk.by

Центральная площадь г.п. Шумилино Агроусадьба д.Ерашово Озеро Будовесть Шумилинский район Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино г.п. Шумилино
Центральная площадь г.п. Шумилино
Центральная площадь г.п. Шумилино
Агроусадьба д.Ерашово
Озеро Будовесть Шумилинский район
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
г.п. Шумилино
Главная / Новости / Новости района
14 февраля 2020

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!


15 лютага спаўняецца 31 год з дня вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Рэспублікі Афганістан.

У гэты памятны дзень мы выказваем вялікую ўдзячнасць і павагу нашым землякам, якія з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
Верныя прысязе, вы выконвалі загад, аддадзены ад імя народа. У гэтым і ёсць сапраўднае праяўленне доблесці, любві і павагі да Айчыны.
Вы праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, у далечыні ад дома, кожную гадзіну падвяргаючыся небяспецы, захавалі вернасць воінскаму і чалавечаму абавязку.
Прайшоўшы суровыя вы-прабаванні вайной, вы і сёння добрасумленна працуеце на карысць сваіх блізкіх і роднай зямлі, з’яўляецеся прыкладам сілы, мужнасці і прыстойнасці для падрастаючага пакалення.
Прыміце шчырыя пажаданні дабрабыту, здароўя, аптымізму, бадзёрасці духу і поспехаў у грамадскіх і асабістых справах!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


15 лютага ў Шуміліне пройдуць мерапрыемствы з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У праграме:
10.00 – мітынг каля мемарыяльнай дошкі В. І. Угнявёнку;
11.00 – мітынг каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам ў парку, тэматычная сустрэча «Афганскі альбом» у адміністрацыйным будынку Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.


Василий Карпушенко не любит вспоминать свой Афганистан

Амаль 35 гадоў мінула з таго часу, калі Васілю Мікалаевічу Карпушэнку давялося выконваць інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане: з дзевяці гадоў вайны ў далёкай ад Беларусі азіяцкай краіне два – на яго «рахунку». Васіль Мікалаевіч не любіць успамінаць тыя гады, і памяць слухае свайго гаспадара, год за годам сціраючы самыя балючыя ўспаміны.


Адслужыўшы ў Запаляр’і тэрміновую вайсковую службу, Васіль Карпушэнка паступіў ў школу прапаршчыкаў, пасля заканчэння якой быў накіраваны служыць у 103-ю Віцебскую гвардзейскую паветрана-дэсантную дывізію на пасаду інструктара па цяжкай паветрана-дэсантнай тэхніцы.
– Пачаў служыць у 1981 годзе, – успамінае Васіль Карпушэнка. – Ужо два гады, як у Афганістан быў уведзены абмежаваны кантынгент савецкіх войск. Менавіта Віцебская 103-я дывізія першай дэсантавалася на афганскую зямлю. Так што ў Віцебску добра ведалі пра тую далёкую вайну, асабліва цяжка было, калі з Афганістана прыляталі цынкавыя труны. Кожны з прапаршчыкаў і афіцэраў добра разумелі, што прыйдзе і яго час выконваць інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.
Красавік 1984 года Васіль Карпушэнка, які на той момант служыў у асобным батальёне дэсантнага забеспячэння, запомніў на ўсё жыццё. Зранку яго вы-клікаў камандзір батальёна і паведаміў, што ён і яшчэ адзін прапаршчык і старшы лейтэнант накіроўваюцца ў Афганістан. Васіль Карпушэнка ўжо быў жанатым чалавекам. У памяці засталіся словы жонкі: «Беражы сябе. Ты павінен вярнуцца жывым дзеля сваёй дачкі». Чорна-белы фота-здымак двухгадовай Светы, які ён ўзяў з сабой, стаў сапраўдным талісманам-абярэгам.
Пералёт у Афганістан заняў двое сутак. Родны Віцебск, велічная Масква, горад кветак і фантанаў Ташкент і, нарэшце, Кабул з яго камянямі, пяском і белым асляпляльным сонцам. Разуменне таго, што прыляцелі на вайну, прыйшло адразу: з ваеннага самалёта выходзіла маладое папаўненне, а побач грузілі на борт «Чорнага цюльпана» цынкавыя труны…
Гвардыі прапаршчык Карпушэнка прызначаецца тэхнікам батальёна ў асобным батальёне сувязі 103-й паветрана-дэсантнай ды-візіі. Васіль Мікалаевіч адказваў як за спраўнасць ваеннай тэхнікі, так і за падрыхтоўку вадзіцеляў да дзеянняў у баявых аперацыях. Літаральна на другі дзень Васіль Карпушэнка ў складзе калоны адпраўляецца на баявое заданне ў правінцыю Парван. «Калона – гэта ад 10 да 40 адзінак тэхнікі, – расказвае ён. – Пераадольваюцца дзясяткі, а то і сотні кіламетраў. А калі ўявіць горныя пераходы, замініраваныя ўчасткі і засады, то шлях да месца прызначэння атрымліваецца вельмі небяспечным і складаным». Падчас першага паходу мужчына пабачыў і першую смерць: салдата, які ехаў на БТР, застрэліў снайпер.
Галоўная задача гвардыі прапаршчыка Васіля Карпушэнкі была ў тым, каб кожная баявая машына дабралася да месца аперацыі. На шляху прыходзілася аператыўна рамантаваць пашкоджаную тэхніку, праяўляючы ўсе ўменні і навыкі.
За два гады ў Афганістане ў Васіля Карпушэнкі было каля 50 баявых аперацый. Баглан і Пулі-Хумры, Парван і Баграм, Нангархар і Джэлалабад, Кандагар і Гардэз для Васіля Мікалаевіча не толькі афганскія правінцыі і гарады, а месцы баявых аперацый, месцы, на якіх правяралася сапраўднае вайсковае братэрства, месцы, дзе кожны з воінаў-інтэрнацыяналістаў годна выканаў загад Радзімы.
Пасля Афганістана Васіль Карпушэнка вяртаецца на службу ў родную 103-ю Віцебскую гвардзейскую паветрана-дэсантную ды-візію на пасаду старшыны роты. У той час ён быў самым маладым старшым прапаршчыкам, дарэчы, гэта званне ён атрымаў у далёкай паўднёвай краіне.
За час выканання інтэрнацыянальнага доўгу Васіль Карпушэнка ўзнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі» і «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», ганаровым знакам ЦК ВЛКСМ «Вайсковая доблесць». Кожны медаль – за выкананне баявых аперацый. Яны – яркае па-цвярджэнне таго, што гвардыі старшы прапаршчык Васіль Карпушэнка з гонарам выканаў загад Радзімы і вайсковы абавязак.

Все новости