Шумилинский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома:
211259, Витебская обл., г.п. Шумилино, ул. Короткина, 10

Телефон приемной:
8 (02130) 4-10-45

Горячая линия:
8 (02130) 4-10-45 c 8.00 до 21.00

E-mail: 
shumrіc@vitebsk.by   shumrіk@yandex.by

Сайт находится в тестовом режиме!
Центральная площадь г.п. Шумилино Аргоусадьба д. Ерашово Озеро Будовесть Шумилинский район Центральная библиотека г.п. Шумилино Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино Г.п. Шумилино
Центральная площадь г.п. Шумилино
Центральная площадь г.п. Шумилино
Аргоусадьба д. Ерашово
Озеро Будовесть Шумилинский район
Центральная библиотека г.п. Шумилино
Костел Матери Божьей Фатимской в г. п. Шумилино
Г.п. Шумилино
Главная / Новости / Новости района
8 апреля 2019

Ветеранам окажут материальную помощь

Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі».

Згодна з ім дапамога будзе аказана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, паведамілі ў прэсслужбе Прэзідэнта.

У сувязі са святкаваннем 75-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Героям Савецкага Саюза, ветэранам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы выплацяць па 2 тысячы рублёў. Інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, спецфарміраванняў па размініраванні тэрыторый атрымаюць 1,5 тысячы рублёў аднаразовай дапамогі.

Па 800 рублёў выплацяць тым, хто працаваў у тыле і ўзнагароджаны ордэнамі або медалямі СССР, а таксама тым, хто працаваў на аб’ектах супрацьпаветранай абароны і на прыфрантавых участках. Такую ж суму атрымаюць блакаднікі Ленінграда.

Матэрыяльная дапамога ў памеры 650 рублёў будзе аказана і членам сем’яў вайскоўцаў. Столькі ж атрымаюць былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета. Выплаты будуць зробленыя ў перыяд з 1 чэрвеня да 1 ліпеня 2019 года.

Даведачна:

Па дадзеных упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама  на 1 студзеня 2019 года  на Шуміліншчыне  пражывала 11 ветэранаў ВАВ, з іх — 6 удзельнікаў вайны, 1 інвалід, 3 узнагароджаны працаўнік тыла, 1 блакаднік Ленінграда.

Все новости