Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Погода на rp5.ru
Главная  >  По страницам районной газеты \"Герой працы\"
По страницам районной газеты "Герой працы"
02.03.2010
Лідар новага пакалення
19 лютага ў СШ № 1 прайшоў занальны этап абласнога конкурсу на званне лепшага сакратара пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’янання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Лідар новага пакалення”..
Далее 
02.03.2010
Край курортны, а лячыцца няма каму

Каўлякоўшчына — мясціна прыдзвінская, адмысловая. Тут баравыя звонкія лясы, тут гаючае паветра. “У нас курорт”, — не без гонару заўважылі ў вёсцы Духравічы. Курорт, а ахвочых палячыцца няма. Засталіся адны старыя, каму кратацца з месца і позна, і не хочацца — прыраслі да бацькоўскага кута.

  Што тут  курортныя мясціны — каўлякоўцы разумеюць хіба летам ці вясной. Зімой жа, калі сумёты пад самыя вокны, калі вёскі абязлюдзелі — туга.

Далее 
02.03.2010
Песні юнацтва нашых бацькоў

Раённы конкурс  салістаў-вакалістаў вылучыў лепшых выканаўцаў-вакалістаў патрыятычнай песні і папулярных шлягераў. Месцам правядзення аглядавай конкурснай праграмы пад назвай “Песні юнацтва нашых бацькоў” стаў Лаўжанскі сельскі Дом культуры. Сучасная канцэртная зала на 250 пасадачных месцаў была поўнасцю запоўнена гледачамі. Трэба адзначыць, што маладыя ўдзельнікі конкурсу ад устаноў культуры і адукацыі раёна вельмі адказна падышлі да выбару рэпертуару.

Далее 
02.03.2010
Мужнасці прысвячаецца
23 лютага ў райцэнтры прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый усклалі вянкі да брацкіх магіл, аддалі гонар пашаны тым, хто загінуў у Вялікую Айчынную вайну і ў мірны час пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.
Далее 
12.02.2010
КОШТ ЖЫЦЦЯ

Калі гэта было? Юрый Анатольевіч Лапацін адказвае не задумваючыся: “Чэрвень 1982 года”.

- Калі нас забіралі ў армію, дзень выдаўся спякотным, – успамінае ён, – але тады мы і ўявіць не маглі, што ў такое афганская спякота. Хлопцы тады яшчэ не ведалі, што іх чакае ў Афганістане. Пра гэта яны даведаліся ў Тэрмезе, дзе праходзілі “вучэбку”.

Далее 
12.02.2010
«А ТАБЕ БЫЛО СТРАШНА?»

Палкоўнік запасу Раман Канстанцінавіч Юхневічус – кадравы ваенны. Яго служба  праходзіла ў многіх гарнізонах Савецкага Саюза. Паўсюдна ён паказваў узор выканання свайго воінскага абавязку. Асобны радок у біяграфіі  афіцэра – Афганістан.

Далее 
12.02.2010
ЦІ ТОЛЬКІ АСАБІСТАЯ?

На пасяджэнні прэзідыума, якое вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, ключавой была гаворка аб тым, як выконваецца ў раёне праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак на 2006-2010 гады. Пасля ўступнага слова Ірына Мікалаеўна дала слова галоўнаму спецыялісту ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Р. У. Валадзько. Дакладчык адзначыў, што за апошнія 10 гадоў колькасць падворкаў у раёне скарацілася на 1525, або на 21%. Паўсюдна назіраецца трывожная тэндэнцыя да згортвання падсобных гаспадарак. Дастаткова сказаць, што за апошнія чатары гады кароў у насельніцтва стала менш на 1075 галоў. Стаіць задача спыніць гэтую негатыўную з’яву, знайсці дзейсныя стымулы для таго, каб гаспадар ахвотна гадаваў і карову, і цяля, і іншую жыўнасць.

Далее 
10.02.2010
АДЫХОДЫ — У ДАХОДЫ

Кацельня льнозавода працуе на льнокастры. Прычым, за сезон спальваюць толькі палову ад нарыхтаванай. Гаспадаркі раёна выкарыстоўваюць кастру для падсцілкі жывёле. Але ж значная частка яе (каля 800 тон) застаецца незапатрабаванай, накопліваецца.

Далее 
10.02.2010
І Ў МАРОЗ БЫЛО ГОРАЧА

У мінулую суботу Лескавічы віталі больш за чатыры сотні аматараў зімовага спорту.

Спартыўнае свята “Беларуская лыжня” ўжо стала добрай традыцыяй. Таму збіраліся ў Лескавічах ля раённай гімназіі старыя і малыя, вопытныя спартсмены і навічкі - каб паспаборнічаць, каб пабалець за сваю каманду, каб проста добра адпачыць.

Далее 
10.02.2010
ЯК І ТРЭБА САПРАЎДНАМУ МУЖЧЫНЕ

У намінацыі “Прамысловасць” ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” рашэннем абласнога выканаўчага камітэта прысвоена машыністу экскаватара горнага цэха КВУП Обальскі керамічны завод” Рэўчанку Сяргею Станіслававічу.

У Сяргея Станіслававіча мужчынская прафесія. І адносіны да яе мужчынскія. Ён робіць сваю справу без лішніх слоў, без мітусні, спакойна вывяраючы кожны рух падатлівай рукам майстра машыне. І так амаль 25 гадоў.

Далее 
Остальные новости рубрики >> 1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16   17   18   19   20   21   22  
Rating All.BY