Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Интернет-ресурсы
Погода на rp5.ru
Главная  >  Видео

22 мая 2013 года в день Святителя Николая Чудотворца в Шумилино на месте строящегося храма прошел крестный ход и праздничная служба

Аднаго з самых паважаных у праваслаўнай царкве святых – Святога Мікалая Цудатворцу Мірлікійскага праваслаўная царква шануе некалькі разоў на год. У тым ліку і 22 мая. У гэты дзень 1087 года мошчы Свяціцеля прыбылі з горада Міры ў Лікіі ў італьянскі горад Бары, дзе знаходзяцца і цяпер. 22 мая шумілінцы сабраліся ў храме Святога Мікалая – прыстасаваным памяшканні, што на вуліцы Вакзальнай, і пасля святой літургіі адправіліся з урачыстым шэсцем па вуліцах райцэнтра да месца будаўніцтва новай царквы. Храм, які ўзводзіцца ў Шуміліне, таксама прысвечаны Свяціцелю Мікалаю Цудатворцу. На будаўнічай пляцоўцы адбылася служба і сумесная малітва. Дарэчы, усе, хто жадае падтрымаць будаўніцтва храма Свяціцеля Мікалая ў Шуміліне, могуць ахвяраваць на яго грошы, набыць цэглу, на якой будзе напісана імя ахвяравальніка (у храме Святога Афанасія Брэсцкага на вуліцы Сіпко). Гэтыя цагліны лягуць у муры будучага храма.
Rating All.BY