Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
10 сакавіка 2020

У Беларусі да канца года плануюць прыняць новы закон аб банкруцтве

У Беларусі да канца года плануюць прыняць новы закон аб банкруцтве. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт даў згоду, каб закон быў унесены ўрадам у ніжнюю палату ўжо афіцыйна. Да верасня будзем адпрацоўваць у профільных камісіях усё мноства прапаноў, якія паступілі ўжо і паступяць яшчэ. На асенняй сесіі, думаю, у першым прыбліжэнні ўжо зможам з дэпутатамі паабмяркоўваць, каб на працягу 2020 года ён быў прыняты", - расказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, у Беларусі даўно працуюць над карэкціроўкай заканадаўства аб неплацежаздольнасці (банкруцтве). "Дзеючая рэдакцыя нашага закона была прынята ўжо даволі даўно - у 2012 годзе. Мінула практычна восем гадоў. Наперадзе комплексная перапрацоўка дакумента з улікам міжнароднага вопыту", - заўважыў ён.

Дзмітрый Крутой расказаў, што Прэзідэнт на нарадзе звярнуў увагу на дырэктыву Еўрапейскага саюза "Аб рэструктурызацыі і прадастаўленні другога шанцу". Яна была прынята ў мінулым годзе і сёння з'яўляецца найбольш прапрацаваным дакументам міжнароднага ўзроўню. "Яе на працягу трох гадоў будуць імплементаваць у сваё заканадаўства ўсе краіны ЕС. Заканадаўства ўжо будзе нацэлена ў першую чаргу на аднаўленне даўжнікоў, а не прыярытэт крэдытораў", - растлумачыў першы віцэ-прэм'ер.

Аляксандр Лукашэнка ў час нарады падкрэсліў, што гарантыя правоў работнікаў на фінансава неплацежаздольных прадпрыемствах - пытанне, якое не трэба адкладваць. "Ніякіх кампрамісаў, вядома, быць не можа, і ўся эканамічная сістэма краіны павінна быць нацэлена на безумоўнае забеспячэнне інтарэсаў людзей. Хачу падкрэсліць: ніякага папулізму тут няма, як некаторыя, зноў расчуліўшыся, могуць заяўляць у тэлеграм-каналах, што, маўляў, вось напярэдадні выбараў. Я яшчэ раз хачу паўтарыць тое, што гаварыў з першага дня свайго прэзідэнцтва: уся сістэма і дзяржава ў цэлым маюць сэнс толькі тады, калі яны на карысць людзям. Усё астатняе сэнсу не мае", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Усе навіны