Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
12-я біржа субкантрактаў у прамысловасці пройдзе ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму - 2022, які праводзіцца штогод, пачынаючы з 1997 года, пры афіцыйнай падтрымцы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, выканаўчых органаў улады ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска, грамадскіх аб'яднанняў.
Дата і час правядзення: 20 верасня 2022 года, з 11:00 да 13:00.
Месца правядзення: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж; схема праезду.
Арганізатар: Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Мэта мерапрыемства – садзейнічанне беларускім прадпрыемствам, зацікаўленым у наладжванні кааперацыйных сувязей і пераходзе да эфектыўнай субкантрактнай мадэлі вытворчасці, дапамога ў развіцці і павышэнні эфектыўнасці вытворчасці малога і сярэдняга вытворчага бізнесу.
Умовы ўдзелу: удзел у біржы субкантрактаў бясплатны пры ўмове праходжання рэгістрацыі ўдзельнікаў шляхам падачы заяўкі.
Тэрмін прыёму заявак: да 18 верасня 2022 г.
Для ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку па прыкладаемай форме.
Арганізатарам біржы прадстаўлены Пералік з больш за 40 патэнцыйных кантрактораў (заказчыкаў), партнёрамі якіх па выніках правядзення біржы могуць стаць зацікаўленыя суб'екты прадпрымальніцтва.
У выпадку зацікаўленасці ў перамовах з патэнцыйным кантрактарам (заказчыкам), які не ўключаны ў дадзены Пералік, неабходна ўказаць у заяўцы найменне кантрактара (заказчыка), з якім суб'ект прадпрымальніцтва плануе правесці перамовы.
Больш падрабязную інфармацыю аб праводзімай біржы можна
атрымаць па тэлефонах:
+375 44 585 39 74 Коневега Вікторыя Аляксандраўна,
заг. сектарам развіцця вытворчай кааперацыі ўпраўлення развіцця
прадпрымальніцтва Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва;
+375 29 622 28 39 Саковіч Ангеліна Уладзіміраўна, галоўны
спецыяліст сектара развіцця вытворчай кааперацыі ўпраўлення развіцця
прадпрымальніцтва Беларускага фонду фінансавай падтрымкі
прадпрымальніцтва.
Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у біржы субкантрактаў.