Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Актуальная інфармацыя
27 жніўня 2020

28 жніўня 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Будзьце прыкладам свайму дзіцяці!» (прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года)

За мінулы перыяд 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 23 дарожна-транспартных здарэннi з удзелам непаўналетніх. У жніўні мінулага года было зарэгістравана 22 ДТЗ з удзелам дзяцей.

На тэрыторыі Шумілінскага раёна па выніках 7 месяцаў зарэгістравана адно ДТЗ з удзелам маршрутнага транспартнага сродку, ў якім адно дзіця-пасажыр атрымала раненні ў выглядзе лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

Напярэдадні новага навучальнага года асабліва важна нагадаць дарослым, як важны для дзяцей менавіта іх аўтарытэт. Пачаць варта з асноўных прычын, па якіх здараюцца дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх:

· няведанне дзецьмі элементарных правілаў дарожнага руху;

· адсутнасць навыкаў і звычкі, ПДР для пешаходаў, веласіпедыстаў, пасажыраў транспартных сродкаў;

· недысцыплінаванасць або няўважлівасць дзяцей на вуліцы;

· недастатковы кантроль дарослых за паводзінамі дзяцей на вуліцы.

Дзеці не ўмеюць прадбачыць небяспеку, правільна ацаніць адлегласць да надыходзячага аўтамабіля. Вельмі часта дзеці пераацэньваюць свае магчымасці, лічачы сябе больш хуткімі, спрытнымі, чым на самай справе.

Даць дзіцяці асновы дарожнай бяспекі задача не простая. Галоўны метад выхавання - гэта тлумачэнні, якія даюцца бацькамі, і іх асабісты прыклад. Калі бацькі лічаць магчымым перайсці дарогу ў неўсталяваным месцы, то бескарысна чакаць правільных паводзінаў ад дзяцей. найбольш распаўсюджанымі памылкамі, у выніку якіх здараюцца ДТЗ:

· пераход дарогі перад надыходзячым транспартам;

· нечаканы выхад на праезную частку з-за перашкоды;

· пераход дарогі ў неўсталяваным месцы.

Неабходна навучыць дзіця глядзець. Перш чым зрабіць першы крок з тратуара, неабходна агледзець дарогу ў абодвух напрамках. Гэта павінна быць даведзена да аўтаматызму. Шмат што ў забеспячэнні бяспекі дзяцей на дарозе залежыць ад кіроўцаў МС. Наезд на дзіця - здарэнне асаблівай катэгорыі. Закон вызваляе пешаходаў да 14 гадоў, ад якой небудзь адказнасці за неасцярожныя паводзіны на дарозе. Дзіця ніколі не вінаваты перад законам у ДТЗ і таму, роля кіроўцы ў забеспячэнні бяспекі ўзрастае. Неабходна быць вельмі ўважлівымі, вытрыманымі і папераджальнымі пры праездзе каля школ, іншых дзіцячых устаноў пры праездзе пешаходных пераходаў, пры аб'ездзе  стаячых ля абочын аўтамабіляў і іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд. Таму нагадваем, што самы дзейсны сродак выхавання дзяцей і прышчаплення ім элементарных ПДР, а так жа правільных паводзін іх на вуліцы - гэта прыклад дарослых, і, перш за ўсё бацькоў. І поспех прафілактыкі ДТЗ з удзелам дзяцей будзе залежаць ад іх свядомасці, асабістай культуры і дысцыплінаванасці.

Галоўнае правіла паводзінаў на дарозе - падвоеная ўвага і павышаная асцярожнасць!


Аддзяленне ДАІ АУС Шумілінскага райвыканкама

Усе навіны