Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Актуальная інфармацыя
25 сакавіка 2021

Акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 27 сакавіка 2021 года з 20.30 да 21.30

  

Гадзіна Зямлі - міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У гэтым годзе акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 13-ты раз. Мэта «Гадзіны Зямлі» не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя - сімвал беражлівых адносін да прыроды.

Сёння «Гадзіна Зямлі» - самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Рэспубліка Беларусь не застаецца ў баку. Напрыклад, у Мінску ўжо традыцыйна адключаецца падсвятленне такіх знакавых аб'ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы i балета і многіх іншых.

Віцебская вобласць, як і ўся Беларусь, не стаіць у баку. Штогод прадпрыемствы, установы і арганізацыі далучаюцца да акцыі. Традыцыйна найбольш актыўны ўдзел у акцыі бяруць ўстановы адукацыі і культуры вобласці. Яны арганізуюць конкурсы малюнкаў і плакатаў, тэматычныя дыскатэкі, інфармацыйныя лекцыі, кніжна-ілюстрацыйныя выставы.

Да акцыі далучаюцца жыхары і супрацоўнікі арганізацый. Паколькі гэта добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрапрыборы яны выключаць. Выключыць святло на гадзіну - вельмі проста. Але за гэтым сімвалічным дзеяннем стаiць магчымасць дапамагчы сваёй планеце.

Усе навіны