Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Згодна з артыкуламі 15.29, 15.58, 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях:
- парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянікаў, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 25 да 50 базавых велічынь,
- развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу у памеры да 12 БВ,
- незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 БВ адпаведна.
МНС нагадвае:
- будзьце асцярожны пры навядзенні парадку на падворках;
- вывозіце смецце ў спецыяльна адведзенае месца;
- калі без спальвання нt абыйсціся, абярыце месца для ліквідацыі пажару: адлегласць да будынкаў - не менш 10 м, ад лесу - 20 м, ад месцаў захоўвання сена або саломы - 30 м. А полымя неабходна кантраляваць, а не пакідаць без нагляду;
- не забудзьцеся вогнетушыцель, бак для вады, рыдлёўку;
- спальванне сухой расліннасці, раслінных рэшткаў, карняплодаў строга забаронена.
У адпаведнасці са спецыфічнымі патрабаваннямі па забеспячэнню пажарнай бяспекі ў лясах забараняецца пакідаць:
- непатушаныя крыніцы гарэння (падпаленыя запалкі, недакуркі, гарачы попел і да т.п.), прамасленыя або прасякнутыя лёгкаўзгаральнымі гаручымі вадкасцямі матэрыялы (паперу, тканіна, пакулле, вату і іншае),
- разводзіць вогнішчы ў хвойных маладняках, тарфяніках, у месцах з падсохлай травой. Развядзенне вогнішчаў дапускаецца на ўладкаваных пляцоўках, вычышчаных да мінеральнага пласта глебы, а таксама ў месцах, якія выключаюць пашкоджанне агнём крон, ствалоў і каранёвых лап растучых дрэў.
Звяртаем увагу, што пры развядзенні вогнішчаў павінен ажыццяўляцца пастаянны кантроль за працэсам гарэння , а таксама павінны прысутнічаць першасныя сродкі пажаратушэння (вогнетушыцель, рыдлёўка, ёмістасць з вадой). Вогнішча павінна быць патушаны да поўнага спынення тлення.