Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 23 сакавіка 2021 г. № 76р «Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ» з 29 сакавіка 2021 г. на тэрыторыі Шумілінскага раёна праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.
На падставе дадзенага распараджэння мабільнай групай Шумілінскага райвыканкама, з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара працы аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у мэтах аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму, 31 сакавіка 2021 г. праведзена абследаванне КУВП «Шумілінскі райаграсэрвіс».
У ходзе правядзення абследавання прадпрыемства выяўлены асноўныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю работнікаў, а менавіта:
- пры правядзенні рамонтных прац ужываецца няспраўны ручной слясарны інструмент;
- у рамонтнай майстэрні ўсталяваны кампрэсар, у якога адсутнічае ахоўная агароджа, што не выключае магчымасць траўміравання работнікаў;
- пры выкананні рамонтных прац пад сельскагаспадарчую тэхніку ўстаноўлены выпадковыя прадметы (цэгла, дошкі, блокі і інш.);
- знятыя з сельскагаспадарчай тэхнікі вузлы і агрэгаты не ўсталёўваюцца на ўстойлівыя спецыяльныя падстаўкі;
- пад колы сельскагаспадарчай тэхнікі, усталяванай для рамонту або тэхнічнага абслугоўвання, не ўсталёўваюцца супрацьадкатныя ўпоры (не менш за два).
- працаўнікі прадпрыемства, якія заняты на работах звязаных са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, не ў поўным аб'ёме забяспечваюцца сродкамі індывідуальнай абароны.
Пры наведванні арганізацыі службовым асобам звярталася ўвага на недапушчальнасць парушэнні патрабаванняў і нормаў па ахове працы і неабходнасць ліквідаваць названых парушэнняў ў найкарацейшыя тэрміны. Акрамя гэтага звярталася асаблівая ўвага службовых асоб на неабходнасць неадкладнага спынення работ да ліквідацыі названых парушэнняў, забароны эксплуатацыі абсталявання, інструментаў, прыстасаванняў і аснасткі не адпавядаючых патрабаванням нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў (абавязковых для прымянення), якія ствараюць пагрозу жыцця і здароўя працуючых, а таксама на недапушчальнасць выканання работ з павышанай небяспекай работнікамі не маючымi адпаведнай кваліфікацыі і не прайшоўшымi навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў аб'ёме неабходным для бяспечнага выканання работ, без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама на неабходнасць неадкладнага адхіленьня ад працы работнікаў не забяспечаных сродкамі індывідуальнай абароны (СIА) або не прымяняючых СIА.
Галоўны дзяржаўны інспектар
Віцебскага абласнога ўпраўлення
Дэпартамента дзяржаўнай
інспекцыі працы А.В. Мацюшкоў