Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
У 2022 годзе Беларускі інавацыйны фонд, пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь, праводзіць 13-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.
Удзел у конкурсе - гэта магчымасць для распрацоўшчыкаў праектаў прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы.
У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Намінацыі конкурсу: «Лепшы інавацыйны праект» (удзельнікамі могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы) і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» (для фізічных асоб не старэйшых 35 гадоў).
У мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні.
Працэдура ўдзелу: да 01 верасня 2022 года неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу http://konkurs.belinfund.by, запоўніць формы (заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта або тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, стратэгію камерцыялізацыі) і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў у адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 68-2, кб. 103).
Пасля завочнага адбору заявак (праверкі дакументаў па фармальных прыкметах, экспертызы), аўтары 40 лепшых распрацовак прымуць удзел у фінальным этапе абароны праектаў перад саветам конкурсу.
Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі:
першае месца (2 пераможцы) - 86 базавых велічынь (2 752,00 рубля);
другое месца (4 прызёры) – 57 базавых велічынь (1 824,00 рубля);
трэцяе месца (6 прызёраў) - 29 базавых велічынь (928,00 рублёў).
Сярод пераможцаў і прызёраў савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікаты ў памеры 571 базавай велічыні (18 272,00 рублёў).
Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы заяўных дакументаў размешчаны на сайце конкурсу http://konkurs.belinfund.by.
Тэрмін падачы дакументаў падоўжаны да 01 верасня 2022 года.
Дадатковую інфармацыю па ўдзеле ў конкурсе можна атрымаць па тэлефоне +375 17 270 84 29 ці па e-mail: rkip@belinfund.by.