Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
З 1 жніўня ў крамах раёна пачаты пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту.
Поўны асартымент канцылярскіх тавараў як айчыннай так і імпартнай вытворчасці прадстаўлены ў крамах: «Ёршык» (ІП Барадзюля А.А.) «Фота +» (ІП Сталярова С.), «Клубок» (ІП Сімановіч Л.У.), «Усё для дома» (ПТУП «Веркастра»), «Шанец» (ІП Антоненка І.), «Поспех» (ІП Цімашэнка В.У.) і «Мара» (ІП Новак А.). Самыя неабходныя канцылярскія тавары прапануюць і крамы «Хіт! Экспрэс», «Еўраопт», «Санта 115», «Прастор» і інш.
Адзенне для школьнікаў вытворчасці Рэспублікі Беларусь прапануе набыць фірмовы магазін «8 Сакавіка»: гольфiкi, джэмпера, жакеты, спартыўныя касцюмы, майкі, футболкі і многае іншае. Тавары айчыннай вытворчасці можна набыць у краме «Усё для дома» (ПТУП «Веркастра»). Там прадстаўлена адзенне фабрыкі Купалінка, ААТ «Світанак». Акрамя таго, у фірмовай секцыі гэтай крамы можна набыць абутак вытворчасці кампаніі «Марка» і фабрыкі «Нёман». Крамы Бешанковіцкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства прымуць заяўкі ў сельскай мясцовасці на неабходныя тавары.
Адзенне, абутак і заплечнікі імпартнай вытворчасці прапануюць крамы «Абцасік» (ІП Казлоўскі А.І.), «Шанец», індывідуальныя прадпрымальнікі ГЦ «Прывакзальны» і многія іншыя.
Запрашаем за пакупкамі!