Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Аналіз аварыйнасці на тэрыторыі рэспублікі сведчыць аб павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
У наступны перыяд істотны ўплыў на стан аварыйнасці ў цэлым, бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху ў прыватнасці, акажуць умовы надвор'я (ападкі, туманы, моцныя парывы ветру і інш.).
З 18 па 26 лютага 2023 г. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага рухі.
Пешаходны пераход - гэта ўчастак праезнай часткі, прызначаны для руху пешаходаў праз праезную частку дарогі і пазначаны дарожнымі знакамі «Пешаходны пераход» і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай.
Кіроўца абавязаны саступаць дарогу пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах. Пешаход мае права на пераважнае перасячэнне праезнай часткі дарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе.
Пры павароце налева або направа кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам, якія пераходзяць (перасякаюць) праезную частку дарогі (па пешаходным пераходзе, а пры яго адсутнасці па лініі тратуараў або абочын), на якую ён паварочвае. Пры пад'ездзе да нерэгуляванага пешаходнага пераходу кіроўца павінен рухацца з хуткасцю, якая дазволіць пры неабходнасці саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся (стаіць) ці замарудзіў рух транспартны сродак, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.
Кіроўцу забараняецца ўязджаць на пешаходны пераход, калі ўтварыўся затор, які прымусіць яго спыніцца на пешаходным пераходзе.
Аднак, пешаход, не гледзячы на перавагу - права на першачарговы рух у намечаным напрамку па адносінах да кіроўцаў, павінен памятаць і строга выконваць наступнае правіла: пераходзіць праезную частку дарогі, пераканаўшыся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны!
Аддзяленне ДАІ нагадвае аб неабходнасці прадастаўлення ў падраздзяленне дзяржаўтаінспекцыі відэафайлаў з відэарэгістратараў, якія зафіксавалі факт не прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на не рэгуляваных пешаходных пераходах, з мэтай прыцягнення вадзіцеляў да адміністрацыйнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні.
Паважаныя пешаходы! Насіце светлае адзенне, каб у цёмны час сутак Вас было лепш відаць. Набудзьце налепкі, значкі, кулоны са святлоадбіўных матэрыялаў. З іх дапамогай кіроўца заўважыць Вас за 150 метраў, а без іх - толькі ў радыусе 20 метраў. Абсталюйце ў адпаведнасці з ПДР святлоадбівальнікамі свой веласiпед, абклейце яго святлоадбіўнымі налепкамі, а што б дамагчыся максімальнага эфекту – выкарыстоўвайце камізэльку павышанай бачнасці.
Аддзяленне ДАІ АУС Шумілінскага райвыканкама прасіць Вас не заставацца абыякавымі, бачачы пешаходаў (веласіпедыстаў), якія рухаюцца па праезнай частцы ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляць у міліцыю па тэлефоне 102 (званок можа быць ананімным), пазначыць месца знаходжання пешахода (веласіпедыста), па магчымасці самастойна прыняць меры па канфіскацыі названых асоб з праезнай часткі дарогі, тым самым вы выратуеце жыццё чалавеку, а прыбыўшыя супрацоўнікі міліцыі акажуць своечасовую дапамогу.
Выконвайце Правілы дарожнага руху!
Аддзяленне ДАІ АУС Шумілінскага райвыканкама