Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
ПРЭС-РЭЛІЗ
Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме праводзяць XXI Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» 2023 г.
Сярод задач конкурсу – стымуляванне канкурэнтаздольнасці рынку турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь, заахвочванне за ўклад у развіццё турыстычнай індустрыі, прыцягненне ўвагі да турыстычных брэндаў, стварэнне станоўчага вобразу Рэспублікі Беларусь як краіны, прывабнай для турыстаў, экскурсантаў, прыцягненне насельніцтва да актыўных форм адпачынку, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя гістарычных славутасцяў, культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі, стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.
Конкурс праводзіцца па 13-ці намінацыях:
Намінацыя «Я спазнаю Беларусь»;
Намінацыя «Экскурсавод года»;
Намінацыя «Турыстычная кампанія года»;
Намінацыя «Сродак размяшчэння года»;
Намінацыя «Санаторый года»;
Намінацыя «Аграэкасядзіба года»;
Намінацыя «Матэрыял годы»;
Намінацыя «Музей года»;
Намінацыя «Фатаграфія года»;
Намінацыя «Аб'ект экалагічнага турызму года»;
Намінацыя «Аб'ект прамысловага турызму года»;
Намінацыя «Аб'ект рэлігійнага турызму года», прымеркаваная да Года міру і стварэння;
Намінацыя «Падзейнае мерапрыемства года».
Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023 года.
Кантактныя дадзеныя: +375 (17) 327 25 11, info@belarustourism.by
Запрашаем да ўдзелу ў ХХI Рэспубліканскім турыстычным конкурсе
«Пазнай Беларусь»!