Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
З 20 па 24.08.2020 на тэрыторыі Шумілінскага раёна праходзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, а таксама двухколавых механічных транспартных сродкаў
Штогод з надыходам цёплага сезона абвастраецца праблема траўматызму вадзіцеляў і пасажыраў двухколавых механічных транспартных сродкаў, а таксама уразлівых удзельнікаў дарожнага руху - пешаходаў і веласіпедыстаў.
Застаецца актуальнай праблема недастатковага ўзроўню дысцыплінаванасці матацыклістаў, пра што сведчаць здарэннi, зарэгістраваныя ў бягучым годзе.
Так, па віне вадзіцеляў двухколавых механічных транспартных сродкаў зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 1 чалавек загінуў, 7 чалавек траўмавана. У той жа час 5 ДТЗ здзейснены кіроўцамі мотатранспарту, якія знаходзiлiся ў стане алкагольнага ап'янення.
Разам з тым, не гледзячы на праводзімую работу па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў, зарэгістраваны рост здарэнняў названай катэгорыі з 14 да 18, а таксама параненых у іх грамадзян з 12 да 16. У сваю чаргу па віне веласіпедыстаў здзейснена 9 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі, 7 атрымалі раненні.
Дзяржаўтаінспекцыя паведамляе аб неабходнасці падачы ў падраздзяленнi ДАІ відэафайлаў з відэарэгістратараў, якія зафіксавалі факт не прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходаў, з мэтай прыцягнення да адказнасці вадзіцеляў, якія дапусцілі названыя парушэнні; звяртае ўвагу аматараў мотатэхнікі, што вырашалючай умовай шчасных паездак на матацыкле з'яўляецца строгае выкананне Правілаў дарожнага руху
Аддзяленне ДАІ АУС Шумілінскага райвыканкама