Легалізацыя

Афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі замежных дзяржаў, павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым парадку. 

Для дзяржаў-ўдзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 05.10.1961 года консульская легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц, з'яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі другіх краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх штампа «АПАСТЫЛЬ». 

На пасведчаннях аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (пасведчанні аб заключэнні шлюбу, аб нараджэнні, аб смерці, аб скасаванні шлюбу і інш.), даведках, выдадзеных аддзеламі загса раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, архівамі органаў загса галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарадскога выканкама ставіць апастыль (легалізуе) Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

ГАЛОЎНАЕ КОНСУЛЬСКАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, д. 37-а,

кантактны тэлефон (017) 379-27-75

афіцыйны сайт МЗС Беларусі 

http://mfa.gov.by/visa/adproc/aaecdbcb57e9ce2a.html

Прыём грамадзян па пытаннях легалізацыі дакументаў:

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца

(за выключэннем святочных і выхадных дзён): 

  • прыём дакументаў – з 08.00 да 10.30 
  • выдача дакументаў - з 15.00 да 16.00 

Серада прыём дакументаў - з 11.00 да 13.00 

выдача дакументаў - з 18.00 да 20.00