Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы раёна!
Віншуем вас з Днём бібліятэк!
Гэта свята адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто не ўяўляе свайго жыцця без кнігі, хто мае дачыненне да чытання, ведаў.
Многім людзям бібліятэкі адкрылі дарогу ў вялізны свет навукі і асветы, чалавечай мудрасці.
Сёння бібліятэкі – гэта інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі чытачоў актыўна ўкараняюць найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы.
Ад усёй душы жадаем поспехаў у працы, новых творчых дасягненняў, смелых праектаў, здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям, кахання, павагі і падзякі вашых чытачоў!
Няхай вам спадарожнічаюць поспех, творчае натхненне, разуменне навакольных!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Саветдэпутатаў