Паважаныя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша дзейнасць шмат у чым вызначае ўмовы і якасць жыцця людзей, добраўпарадкаванне іх побыту, камфортнае і бяспечнае пражыванне. Ад вашага адказнага і добрасумленнага стаўлення да справы залежаць дабрабыт і настрой кожнага жыхара раёна, парадак і стабільнасць у нашым грамадстве.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам галіны за нястомную шматгадовую працу па падтрыманнi дабрабыту ў нашым раёне. Ваш вопыт і адданасць прафесіі выклікаюць павагу. На вашым прыкладзе выхоўваецца новае, годнае, пакаленне працаўнікоў.
Жадаем усім работнікам сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай усе вашы пачынанні будуць паспяховымі, а планы лёгка ўвасабляюцца ў жыццё! Хай у вашых сем'ях заўсёды пануе цяпло і ўтульнасць.
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў
Да спіса