Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
29 снежня 2022

Кіраўніцтва раёна накіравала жыхарам і гасцям Шумілінскага раёна віншаванне з надыходзячым 2023 годам

Дарагія сябры! Жыхары і госці Шумілінскага раёна!

 

Сардэчна віншуем Вас з надыходзячым 2023 годам!

 

Усе мы чакаем гэта дзіўнае свята з нецярпеннем: яно дорыць нам новыя надзеі і мары, атмасферу асаблівай светлай радасці. Сустракаючы любімае свята, мы марым аб тым, каб усе былі жывыя і здаровыя, родныя і блізкія цешылі нас сваімі поспехамі, каб і ў сям'і, і ў нашым агульным доме панавалі мір, згода і дабрабыт.

Адыходзячы год быў поўны падзей і якія б перад намі не стаялі задачы - мы заўсёды імкнуліся знаходзіць правільныя рашэнні, значныя для нашага рэгіёна.

Хочацца выказаць падзякау ўсім, хто працуе для дабрабыту роднага краю, усім, хто сваёй штодзённай працай робіць унёсак у поспех агульнай справы.

У гэтыя перадсвяточныя дні мы з надзеяй глядзім у будучыню, знаходзімся ў чаканні яркіх падзей і добрых здзяйсненняў. Няхай надыходзячы год будзе годам стваральнай і плённай працы, часам новых дасягненняў.

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды ў сем'ях. Шчаслівага Новага года!

 

 

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў

Усе навіны