Навіны раёна
Кіраўніцтва Шумілінскага раёна адрасуе віншаванне работнікам і ветэранам падатковых органаў
11.07.2025

Кіраўніцтва Шумілінскага раёна адрасуе віншаванне работнікам і ветэранам падатковых органаў

Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы Шумілінскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў падатковых органаў!

Сапраўдны прафесіяналізм вымяраецца не гадамі, а рэальнымі справамі, карысцю, якую праца адданых сваёй справе людзей, прыносіць грамадству і дзяржаве.

Работа падатковай службы шмат у чым вызначае сацыяльна-эканамічную стабільнасць раёна і краіны ў цэлым. Своечасовае паступленне падаткаў - гэта важная ўмова для павышэння дабрабыту шумілінцаў, выкананне дзяржавай сацыяльных абавязацельстваў, развіццё інфраструктуры, забеспячэнне нармальнага шчаснага жыцця насельніцтва.

Упэўнены, што ваш высокі патэнцыял ведаў, адказнасць і кампетэнтнасць будзе і ў далейшым садзейнічаць вырашэнню няпростых, але жыццёва важных задач па напаўненні бюджэту, развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы нашага раёна.

Жадаем вам далейшага прафесійнага росту, настойлівасці і зацятасці ў вырашэнні штодзённых задач.

Хай кожны новы дзень дорыць здароўе, поспех і дабрабыт.

Міру і дабра Вам і вашым блізкім!

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў

Да спіса