Навіны раёна
Кіраўніцтва Шумілінскага раёна адрасуе віншаванне з Днём маці
14.10.2025

Кіраўніцтва Шумілінскага раёна адрасуе віншаванне з Днём маці

Дарагія жанчыны! Паважаныя мамы і бабулі, прыміце словы шчырай удзячнасці і віншаванні ў Дзень маці!

Дзень маці - адно з самых цёплых святаў, прысвечанае самым блізкім і дарагім сэрцу людзям - нашым мамам.

Гэты дзень - выдатная магчымасць выказаць сваю падзяку за тое, што робяць для нас нашы маці, за іх любоў і разуменне. Вялікая мацярынская праца заўсёды будзе самай ганаровай і значнай. Святая матчына любоў з калыскі сагравае і засцерагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў - мамчына добрае слова, яе ласкавы погляд, мудры савет патрэбныя і дзіцяці, і даросламу.

Прыміце словы падзякі, любові і павагі! Зямны паклон Вам за ваша бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць. Няхай вашы вочы ззяюць ад радасці! Жадаем Вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту!

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.

Да спіса