Навіны раёна
Сустрэча кіраўніцтва Шумілінскага раёна з маладымі спецыялістамі
29.10.2025

Сустрэча кіраўніцтва Шумілінскага раёна з маладымі спецыялістамі

МАЛАДЫЯ СПЕЦЫЯЛІСТЫ ШУМІЛІНШЧЫНЫ

Цэнтральны падзеяй сённяшняга дня стала дыялогавая пляцоўка "Платформа будучага" з удзелам старшыні Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргея Аляксандравіча Галынчыка, а таксама кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Звяртаючыся да моладзі Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што ў дынамічна развіваючымся свеце трэба не забываць, што мы маем: мірную краіну, багатае гістарычнае мінулае, магчымасць працаваць, развівацца, праяўляць сябе і дасягаць таго, чаго хочам, таму марыце, стварайце, вяршыце. У нашым раёне створаны выдатныя магчымасці для станаўлення і развіцця маладых спецыялістаў. Важна, каб вы замацаваліся на сваіх працоўных месцах і засталіся на Шуміліншчыне.

На сустрэчы абмяркоўвалі:

  • першыя крокі ў прафесіі і адаптацыю на новым месцы;
  • падтрымку маладых кадраў на ўзроўні раёна;
  • важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі і ўдзелу у грамадскім жыцці.

"Маладзёжны навігатар" - з цяплом і натхненнем!

Пасля дыялогавай пляцоўкі, эстафету прыняў яркі і душэўны "Маладзёжны навігатар".

У фае раённага цэнтра культуры панавала па-сапраўднаму цёплая атмасфера: за кубачкам гарбаты маладыя спецыялісты працягнулі знаёмства з Шумілінскім раёнам і адзін з адным.

Гульні, віктарыны, музычныя нумары, жывыя зносіны - усё гэта стала часткай насычанага мерапрыемства, дзе кожны мог праявіць сябе, адчуць падтрымку і зарадзіцца пазітывам.

Такія сустрэчы - не проста забаўка, а важны крок да стварэння моцнай супольнасці маладых, актыўных і натхнёных людзей, гатовых развіваць родны край.

Святы абавязак - памятаць і шанаваць

Маладыя спецыялісты Шумілінскага раёна аддалі даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі на воінскім пахаванні ў г. п. Шуміліна.

У знак глыбокай павагі і падзякі за подзвіг загінуўшых была аб'яўлена хвіліна маўчання.

У кожнай кветцы - прызнанне подзвігу. У кожным позірку - абяцанне памятаць. Гэты выраз павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны і напамін пра важнасць захавання гістарычнай памяці.

Да спіса