Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Віншаванне кіраўніцтва Шумілінскага раёна з 80-годдзем з дня вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Вялікая гістарычная дата 23 чэрвеня ўпісана ў гісторыю раёна як Дзень Перамогі справядлівасці і бязмежнага гераізму абаронцаў Радзімы, дзень, які ўвасабляе не толькі адраджэнне роднага краю, але і мужнасць адважных воінаў, многія з якіх так і не вярнуліся з палёў бітваў. Мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінулых герояў.
Наш святы абавязак-абараняць памяць тых, хто выратаваў родную зямлю ў суровыя гады вайны, абараніў наша права на жыццё.
Будзем жа памятаць іх запаветы, будзем памятаць, за што яны змагаліся і як яны перамагалі!
Гонар і слава на вечныя часы і тым самаадданым працаўнікам тылу, адрадзілі з руін нашу Шуміліншчыну, хто аднаўляў родны край у пасляваенны час і сваёй нястомнай працай і зацятасцю стаў прыкладам будучаму пакаленню, уносячы вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.
Незалежнасць сучаснай Беларусі-гэта шлях баявога і Працоўнага подзвігу нашых людзей.
Дарагія сябры, прыміце найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах у імя развіцця нашага любімага Шумілінскага краю! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ў кожным доме няхай пануе любоў і дабрабыт!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў