Адужэлі і добра ядуць. Два медзведзяняты знайшлі часовы прытулак у Віцебскім заапарку
Двух брацікаў-медзведзянятаў нядаўна прывезлі ў Віцебскі заапарк, дзе малых выходжваюць і шукаюць для іх пастаянны дом. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар заапарка Ірына Арлова.