Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
У адзін з апошніх летніх дзён бягучага года Іван Гамзюк праводзіў дзяўчыну да дома ў райцэнтры. Пара заўважыла мужчыну, які ляжыць на абочыне.
- Было ўжо позна. Мы падумалі, што чалавек выпіў лішняга, і не звярнулі на яго асаблівай увагі, - адзначыў хлопец. - Аднак, вяртаючыся назад, я ўбачыў, што над ляжачым схіліўся іншы чалавек з ліхтарыкам, і зразумеў, што прычына – не ў алкаголі. На шыі ў пацярпелага віднеліся кроў і сур'ёзныя пашкоджанні.
Іван-член ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь” пры вайсковай часці 5524 унутраных войскаў МУС Беларусі, умее аказваць першую медыцынскую дапамогу, таму не разгубіўся і прыняў меры, каб спыніць крывацёк да прыезду хуткай. У пошуках бінтоў і іншых сродкаў дапамогі малады чалавек накіраваўся ў бліжэйшы дом, дзе ўбачыў яшчэ двух пацярпелых – жанчын з нажавымі раненнямі.
- Так як медыцынскіх прыладаў не было, прыйшлося выкарыстоўваць падручныя матэрыялы-анучы, пасцельная, што ўдалося знайсці, – успамінае Іван. - Толькі потым усвядоміў, што злачынец можа знаходзіцца дзесьці побач. Агледзеў жыллё. Ён да гэтага часу паспеў ужо схавацца. Да прыезду медыкаў я назіраў за станам усіх трох ахвяр. На шчасце, усе яны выжылі.
- Зламысніка супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі па гарачых слядах-ён жыў непадалёк і, усвядоміўшы, што здзейсніў, вырашыў скончыць жыццё самагубствам, – паведаміла намеснік начальніка Гарадоцкага РАСК падпалкоўнік юстыцыі Ганна Сівіцкая. - Трагедыя адбылася пасля сумеснага распівання спіртных напояў.
Фота Эдуарда Каралевіча.