22 лістапада 2024
Генеральным дырэктарам РУП "Віцебскэнерга" прызначаны Сяргей Шыдлоўскі
Сёння міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка прадставіў калектыву РУП "Віцебскэнерга" новага кіраўніка.
“У Віцебскай энергасістэме Сяргея Аляксандравіча добра ведаюць. Ён прайшоў усе ступені прафесійнага станаўлення непасрэдна на гэтым прадпрыемстве. Упэўнены, што новы генеральны дырэктар не толькі захавае ўсе лепшыя традыцыі "Віцебскэнерга", але і прымножыць іх", - адзначыў міністр.
Паспяховай і плённай працы на новай пасадзе Сяргею Шыдлоўскаму пажадалі таксама прысутныя на мерапрыемстве генеральны дырэктар ДВА "Белэнерга" Андрэй Панчанка і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.
Па матэрыялах telegram-канала "Віцебскэнерга"
Усе навіны