Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Навiны / Навіны рэгіёна
6 снежня 2024

Наталля Хахлова: «Мой голас важны і ён будзе аддадзены за нашу Беларусь»


Загадчык гатэля нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага раённага Дома культуры Наталля Хахлова:

- Выбары з'яўляюцца неад'емным атрыбутам сучаснай дзяржаўнасці. Удзел у выбарах - гэта не толькі права, але і магчымасць уплываць на палітыку і змены ў грамадстве. Мы як грамадзяне Рэспублікі Беларусь маем шанец выказаць сваё меркаванне, падтрымаць кандыдата, у кім бачым свайго лідара, здольнага забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт нашай краіны.

Удзел у выбарах-гэта праява грамадзянскай адказнасці. Мы не можам прэтэндаваць на змены ў грамадстве, калі самі не ўдзельнічаем у працэсе. Чым больш грамадзян прымуць удзел, тым мацней і стабільней стане наша краіна. Людзям патрэбна моцная ўлада, здольная хутка прымаць рашэнні і забяспечваць іх выкананне.

Давайце зробім свой уклад у фарміраванне лепшай будучыні для ўсіх нас. Моцны лідар-гарант стабільнасці і бяспекі для нашай дзяржавы. У мяне цвёрдая пазіцыя - мой голас важны і ён будзе аддадзены за нашу Беларусь!

Усе навіны