Бел
У Оршы ў гарадскім парку культуры і адпачынку 25 красавіка адкрылі памятны знак "Памяці ліквідатараў чарнобыльскай аварыі". Ён з'явіўся дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве. У 2025 годзе быў распрацаваны эскізны праект, а таксама зроблены сам памятны знак. Расколатая чорная гранітная пліта з рэльефнай фігурай пажарнага, які сімвалічна закрывае сабой трэшчыну. У верхняй частцы пліты выдзяляецца слова "Чарнобыль", у ніжнім вугле - знак "Радыяцыя". Элемент з чырвонага граніту сімвалізуе агонь. Унізе помніка высечаны лічбы - 26.04.1986.
Да спіса