Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Уладзімір МІШУСЦІН, старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі ЛДПБ:
- Цяпер актыўна ідзе збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, сярод якіх – дасведчаныя палітыкі. Чаму нашым грамадзянам важна ўключыцца ў электаральны працэс 2025 года? Неабходна памятаць – лёс Беларусі вызначаюць толькі яе грамадзяне. Народ-адзіная крыніца ўлады ў нашай краіне. Ад нас залежыць яе лёс!
Сёння ля нашых межаў бушуе пажар вайны: руйнуюцца некалі квітнеючыя гарады, гінуць старыя, жанчыны, дзеці. Усё гэта-следства ашалелай палітыкі калектыўнага Захаду, які дзеля глабальнага дамінавання гатовы ўвесці ў хаос увесь свет.
Мы, прадстаўнікі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, заклікаем грамадзян нашай краіны выканаць свой грамадзянскі абавязак перад падрастаючым пакаленнем і забяспечыць яўку з 21 па 25 студзеня на датэрміновае галасаванне, а таксама прыняць актыўны ўдзел у галасаванні 26 студзеня 2025 года.
У цяперашніх умовах як ніколі важныя адзінства і мабілізацыя ўсіх сіл для процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам.
Фота з архіва рэспандэнта.