Навіны рэгіёна
14.09.2026

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

Калекцыя Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню папоўнілася трыма графічнымі лістамі вядомага скульптара і мастака-графіка ХХ стагоддзя Восіпа Цадкіна. Работы мастака паступілі ва ўстанову культуры ў здавальняючым стане і практычна не патрабуюць рэстаўрацыі. Цяпер яны праходзяць дакументальнае афармленне ў музейны фонд, а потым будуць выстаўляцца на зменных выставах у Арт-цэнтры Марка Шагала.

БелТА

Да спіса