Бел
У Полацку перапахавалі астанкі 1022 чалавек, забітых немцамі ў 1941 годзе. Маштабнае пахаванне было знойдзена ў час расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. У лясным масіве за 3 км ад Полацка было знойдзена пяць вялізных ям-магіл. Эксперты ўстанавілі, што на тым месцы расстралялі сем'і полацкага актыву, удзельнікаў антыфашысцкага падполля і савецкіх байцоў. Паводле афіцыйнага заключэння судова-медыцынскай экспертызы, сярод астанкаў пахаваных жыхароў полацкай зямлі было 316 дзяцей і 367 жанчын.
Да спіса