Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Навiны / Навіны рэгіёна
4 снежня 2024

У Віцебскую вобласць прыбыла дэлегацыя дзяцей з Данбаса

Добрасуседства, узаемаразуменне і імкненне дасягаць пастаўленыя мэты з'яўляюцца прыярытэтамі ў супрацоўніцтве паміж Віцебскай і Смаленскай абласцямі.



У рамках рэалізацыі гуманітарнага праекта «Дзецям – дзяцінства без вайны», ініцыятарам якога выступілі Віцебскі абласны Савет дэпутатаў, Смаленская абласная Дума і Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» на Віцебшчыну прыбыла дэлегацыя дзяцей Данбаса.



Пра гэта ў бліц-інтэрв'ю карэспандэнту «Віцебскіх вестак» распавёў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці Дзмітрый Дзямідаў.

Гасцінная Віцебская зямля на працягу апошніх гадоў неаднаразова прымала на аздараўленне і рэабілітацыю дзяцей з зоны баявых дзеянняў. У гэты раз чакаецца прыезд 40 хлапчукоў і дзяўчынак ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў. Гэта дзеці-сіроты, чые бацькі загінулі ў ходзе канфлікту, дзеці, якія выхоўваюцца ў школах-інтэрнатах.


На перыяд знаходжання, з 3 па 18 снежня, група дзяцей і іх суправаджаючыя будуць размяшчацца на тэрыторыі дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Жамчужына» ў Лепельскім раёне.


У рамках праграмы знаходжання арганізатарамі праекта распрацаваны шэраг мерапрыемстваў: наведванне гісторыка-турыстычных месцаў, культурна-забаўляльная праграма, а таксама медыцынскія і рэабілітацыйныя працэдуры.

Фота з telegram-канала РГА «Белая Русь». Віцебская вобласць.

Усе навіны