У санаторыях Беларусі гэтым летам адпачнуць амаль 600 тыс. чалавек. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік цэнтра адзначыў, што свабодных месцаў у санаторыях ужо практычна няма. "Пуцёўкі забраніраваны або выкуплены на больш як 95 працэнтаў, таму на гэты момант выбар ужо будзе адзінкавы. Што датычыцца цэн, то дзень знаходжання ў стандартным двухмесным нумары ў другім квартале (ён захоплівае чэрвень) складзе каля 145 рублёў за суткі. У залежнасці ад камфорту і якасці нумара кошт будзе дыферэнцыравацца. У летні перыяд - самы высокі попыт, таму цэны будуць вышэйшыя", - расказаў Генадзь Балбатоўскі.
Паводле прагнозаў, у перыяд летняй кампаніі ў беларускіх установах пройдуць аздараўленне і лячэнне амаль 600 тыс. чалавек.
Да спіса