Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Пагадненне аб рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы агульнай вышэйшай адукацыі заключылі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Гуанчжоўскі гандлёва-прамысловы ўніверсітэт (ГГПУ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БДУ.
Подпісы пад дакументам паставілі прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Віктар Кочын і член савета дырэктараў, сакратар партыйнага камітэта аб'яднанага тэхналагічнага інстытута Хуан Чжэчэн у час афіцыйнага візіту кітайскай дэлегацыі ў БДУ.
"Пагадненне прадугледжвае ўсебаковае ўзаемадзеянне ўніверсітэтаў у галіне адукацыі, навукі і культурна-асветнай дзейнасці, - праінфармавалі ў прэс-службе беларускай ВНУ. - Ключавым пунктам дакумента выступае адкрыццё сумеснай адукацыйнай праграмы "1+3" па спецыяльнасці "менеджмент". Вучэбны план гэтай праграмы прадугледжвае чатырохгадовае навучанне на рускай мове, пры якой падрыхтоўка першакурснікаў будзе ажыццяўляцца ў ГГПУ, а студэнтаў 2-4 курсаў - у БДУ. Як вынік, дагавор змяшчае ўмовы арганізацыі акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў абедзвюх ВНУ. Па выніках навучання выпускнікі атрымаюць дыплом аб агульнай вышэйшай адукацыі БДУ, які прызнаецца двума бакамі".
Вучэбны працэс ГГПУ забяспечваюць амаль 2,2 тыс. выкладчыкаў, 98 працэнтаў якіх маюць навуковую ступень магістра або доктара. Усяго ў ГГПУ навучаецца каля 27 тыс. студентаў па 35 спецыяльнасцях бакалаўрыята ў галіне эканомікі, менджменту, інжынерыі, літаратуры, мастацтва, педагогікі. Бібліятэчны фонд ВНУ складае больш за тры млн кніг. Штогод універсітэт займае высокія пазіцыі ў рэйтынгах лепшых прыватных устаноў адукацыі Кітая.