Навіны Рэспублікі
14.05.2025

Беларусь і Кітай вызначылі ключавыя напрамкі дыялогу ў сферы судова-экспертнай дзейнасці

Беларусь і Кітай вызначылі ключавыя напрамкі дыялогу ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Дэлегацыя Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі на чале са старшынёй экспертнага ведамства генерал-маёрам юстыцыі Аляксеем Волкавым прыбыла ў Кітайскую Народную Рэспубліку з робочым візітам.

У ходзе візіту адбылася сустрэча старшыні ДКСЭ Аляксея Волкава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспулікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандрам Чарвяковым.

"Бакі абмеркавалі будучы парадак дня візіту, перспектывы супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, развіццё супрацоўніцтва з Міністэрствам грамадскай бяспекі і Міністэрствам юстыцыі Кітая, вызначылі ключавыя напрамкі далейшага дыялогу", - праінфармавалі ў прэс-службе.

БелТА

Да спіса