Навіны Рэспублікі
25.08.2025

Беларусь з 1 верасня на шэсць месяцаў уводзіць ліцэнзаванне вывазу яблыкаў

Беларусь з 1 верасня 2025 года на шэсць месяцаў уводзіць ліцэнзаванне вывазу яблыкаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр. Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны яе паходжання за межы Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

Рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі будзе прымацца ўпаўнаважанымі органамі, зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі.

Пастанова прынята ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб'ёме.

БелТА

Да спіса