Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Навiны / Навіны Рэспублікі
9 верасня 2024

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць ініцыятывы Бразіліі па пабудове больш справядлівага светапарадку


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луіса Інасіу Лулу да Сілву і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 202-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь, прыхільная да ідэй мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў, высока цэніць ініцыятывы Бразіліі, якая імкнецца садзейнічаць пабудове больш справядлівага і збалансаванага светапарадку. Упэўнены, старшынства ў "Групе дваццаці" дазволіць вашай краіне ўмацаваць свой міжнародны аўтарытэт, дасягнуць практычных вынікаў у адстойванні нацыянальных інтарэсаў, а таксама ўнесці пасільны ўклад у падтрымку ўстойлівага развіцця, пераасэнсаванне сістэмы глабальнага кіравання", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў вялікую важнасць фармату БРІКС для забеспячэння адказнага і канструктыўнага сусветнага партнёрства. "Перакананы, што наша з Вамі асабістая сустрэча на палях Саміту кіраўнікоў Аб'яднання, які адбудзецца ў кастрычніку бягучага года ў Казані, дасць магчымасць значна пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і сінхранізаваць сумесную работу, у тым ліку на глабальных інтэграцыйных пляцоўках", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а бразільскаму народу - міру і дабрабыту.

Усе навіны