Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэм'ер-міністру Ісламскай Рэспублікі Пакістан Шахбазу Шарыфу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку тэракта ў горадзе Квета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Беларусі з глыбокім болем даведаліся пра злачынны тэрарыстычны акт на чыгуначным вакзале горада Квета, у выніку якога загінулі дзясяткі нявінных людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці, - гаворыцца ў спачуванні. - У гэты цяжкі час выпрабаванняў жадаем дружалюбнаму народу Пакістана стойкасці і мужнасці".
Ад імя беларускага народа Прэзідэнт выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.