Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Навiны / Навіны Рэспублікі
18 лістапада 2024

МАРГ вызначыў паказчыкі дапушчальнага росту цэн на некаторыя спажывецкія тавары да канца года


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла паказчыкі дапушчальнага росту цэн на некаторыя спажывецкія тавары да канца года. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 5 лістапада нумар 68, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У ведамстве пракаменціравалі новаўвядзенні, паведамляе БЕЛТА.

Нядаўнія карэкціроўкі ў пастанову Савета Міністраў ад 19 кастрычніка 2022 года нумар 713 прадаставілі МАРГ права выносіць дзяржорганам (арганізацыям) або створаным імі камісіям абазвяковае для выканання прадпісанне аб прызнанні страціўшымі сілу рашэнняў аб узгадненні адпускных цэн. Такія прадпісанні выносяцца ў выпадках невыканання ўстаноўленага параметра па індэксе спажывецкіх цэн або ўплыву на прырост ІСЦ па спажывецкіх таварах, якія займаюць больш за 0,05 працэнта ў структуры спажывецкіх расходаў насельніцтва, а таксама адносна якіх перавышаны вызначаны МАРГ паказчык штомесячнага дапушчальнага росту цэн.

У развіццё гэтых змяненняў пастановай МАРГ нумар 68 устанаўліваюцца паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн на кастрычнік-снежань 2024 года на спажывецкія тавары, цэны на якія рэгулююцца пастановай нумар 713. Паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн вызначаны адносна снежня 2023 года. У лістападзе бягучага года рост не павінен перасягаць 3,3 працэнта, а ў снежні - 3,5 працэнта.

Пастанова нумар 68 уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Усе навіны