Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.

Тэлефон прыёмнай:
8 (02130) 5-70-45

Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00

E-mail:
shumrіc@vitebsk.by

Сайт знаходзіцца ў тэставым рэжыме!
. Алея Славы г.п.Шуміліна Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
.
.
Алея Славы г.п.Шуміліна
Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. п. Шуміліна
Цэнтральная бібліятэка г.п. Шуміліна
Сквер воінскай славы г.п.Шуміліна
Галоўная / Навiны / Навіны Рэспублікі
19 лістапада 2024

Мінэканомікі: колькасць новых юрыдычных асоб у Беларусі вырасла на 20 працэнтаў


У Беларусі адзначаецца дадатная дынаміка па рэгістрацыі новых юрыдычных асоб. Аб гэтым журналістам заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У доўгатэрміновай перспектыве Мінэканомікі паставіла асноўнай задачай для малога і сярэдняга бізнесу развіццё вытворчай сферы. "Для нас ключавое - развіццё вытворчасці ў рэгіёнах, у раёнах. І мы бачым, што бізнес глядзіць у гэтым напрамку, у тым ліку дзякуючы тым мерам, якія мы ўкаранілі і рэалізуем", - адзначыў міністр.

Гаворачы аб лічбах, Юрый Чабатар падкрэсліў, што за 9 месяцаў гэтага года адзначаецца дадатная дынаміка па рэгістрацыі новых юрыдычных асоб - больш за 20 працэнтаў у параўнанні са студзенем - вераснем мінулага года. "Па выніках 2023 года прадпрымальніцкі сектар налічвае амаль 116 тыс. юрыдычных асоб і больш за 250 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх уклад у эканоміку даволі вялікі - гэта чвэрць валавога ўнутранага прадукту, пятая частка прамысловай вытворчасці і амаль палавіна экспарту", - прывёў лічбы кіраўнік Мінэканомікі.


Разам з тым у рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва, які праходзіць у Беларусі з 18 па 22 лістапада, з бізнесам будуць абмяркоўвацца дадатковыя меры і магчымасці для далейшага развіцця гэтай сферы.

Фота Сяргея Шэлега

Усе навіны