Адрас райвыканкама:
вул. Кароткіна-10, 211259, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл.
Тэлефон прыёмнай:
8
(02130) 5-70-45
Гарачая лінія:
8 (02130) 5-70-45 з 8.00 да 20.00
E-mail:
shumrіc@vitebsk.by
Беларусь і Расія збліжаюць падыходы ў падаткаабкладанні, але прамога капіравання не будзе. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч у час практычнай канферэнцыі "Падаткі - 2025: агляд змяненняў і навацыі ў падатковым заканадаўстве", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У рамках Саюзнай дзяржавы шмат пытанняў па збліжэнні падыходаў, у тым ліку ў падаткаабкладанні. Нашымі краінамі абмяркоўваюцца і выпрацоўваюцца пэўныя карэкціроўкі, якія збліжаюць гэтыя падыходы. Але мы добра разумеем, што ёсць шмат нацыянальных асаблівасцей. Таму чакаць, што ў нас будзе прамое калькаванне, не трэба. У той жа час мы прапрацоўваем інтэграцыйныя моманты, якія даюць магчымасць бясшвова ажыццяўляць узаемадзеянне паміж суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Расіі", - сказаў Уладзімір Муквіч.
Сёння ў час круглага стала бакі разгледзелі далейшыя крокі па развіцці электроннага дакументаабароту паміж Беларуссю і Расіяй, праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы, абмеркавалі сістэмныя меры на 2025 год для безбар'ернага абмену электроннымі дакументамі.
Таксама ключавымі тэмамі для абмеркавання ў ходзе практычнай канферэнцыі сталі асноўныя змяненні, якія ўносяцца ў Падатковы кодэкс Беларусі, пераход на выкарыстанне касавага абсталявання, што адпавядае новым патрабаванням, і іншыя пытанні.